Свет44

Экс-прэзідэнт Прыднястроўя адказаў на паведамленне пра свае ўцёкі на лодцы

Былы прэзідэнт непрызнанага Прыднястроўя Яўген Шаўчук заявіў, што пакінуў рэспубліку праз замах, які рыхтаваўся на яго. Пра гэта гаворыцца на яго старонцы ў Facebook. Раней на гэты акаўнт спасылаліся малдоўскія СМІ.

Экс-прэзідэнт Прыднястроўя паведаміў, што па шляху з Ціраспаля ў Рыбніцу яго пачалі пераследаваць чорныя джыпы, якія належаць, як ён высветліў «па гарачых каналах», супрацоўнікам службы бяспекі «Шэрыф». «Мне паведамілі, што мяне «замовіў» Віктар Гушан (уладальнік найбуйнейшага ў Прыднястроўі холдынгу «Шэрыф»). А таксама, што па яго «замове» падрыхтавана правакацыя з мэтай маёй «ліквідацыі», - пракаментаваў Шаўчук прычыну свайго ад'езду з Прыднястроўя.

Таксама Яўген Шаўчук абвергнуў ранейшую інфармацыю аб тым, што ён пакінуў непрызнаную рэспубліку на лодцы. «У Дубасарскім раёне (а не ў Рыбніцкім) я перасеў у таксі і выехаў у бок Малдовы», - пракаментаваў экс-прэзідэнт раней з'явіліся ў СМІ падрабязнасці ўцёкаў.

Яўген Шаўчук таксама паабяцаў у бліжэйшы час сустрэцца з прадстаўнікамі СМІ і правесці брыфінг, дзе адкажа на пытанні журналістаў.

Былы прэзідэнт Прыднястроўя пакінуў непрызнаную рэспубліку пасля таго, як яму былі ўручаны дакументы для ўдзелу ў пасяджэнні па расследаванні яго дзейнасці і пазбаўлення імунітэту. На сваёй старонцы ў сацсетцы ён паведаміў, што за дачу паказанняў супраць яго сведкам былі абяцаны грошы. 28 чэрвеня Шаўчука пазбавілі недатыкальнасці. Раніцай 28 чэрвеня дэпутат Вярхоўнага савета ПМР Андрэй Сафонаў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook пра тое, што экс-прэзідэнт непрызнанай рэспублікі пакінуў тэрыторыю Прыднястроўя на лодцы.

Былога прэзідэнта Прыднястроўя абвінавачваюць у растраце сродкаў. Супраць яго распачата пяць крымінальных спраў. У прыватнасці, Шаўчуку ставіцца перавышэнне службовых паўнамоцтваў, кантрабанда тавараў, хабарніцтва і іншыя абвінавачванні. Пракуратура непрызнанай рэспублікі бачыць сувязь незаконнай дзейнасці Яўгена Шаўчука і часовай замаразкі пенсій і заробкаў бюджэтным працаўнікам у 2015 годзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»15

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»15

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць