Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня правёў сустрэчу з кіраўнікамі найбуйнейшых расійскіх сродкаў масавай інфармацыі ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Падчас адкрытай гутаркі, якая працягвалася каля трох гадзін, удзельнікі сустрэчы паспелі абмеркаваць самае шырокае кола пытанняў, галоўнай тэмай сустрэчы сталі беларуска-расійскія адносіны, адзначае прэс-служба.
Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню Беларусі і Расіі на інтэграцыйных пляцоўках. У гэтай сувязі былі абмеркаваныя перспектывы развіцця СНД і правілы працы ў Еўразійскім эканамічным саюзе. На сустрэчы таксама прагучалі пытанні аб супрацоўніцтве Беларусі з Кітаем і адносінах краіны з Захадам.
ТАСС паведамляе, што дэлегацыя з Мінска частавала прысутных традыцыйнымі беларускімі стравамі

Каментары