Культура88

«Гаварыць» можа й чалавек і папугай, а «казаць» — толькі чалавек

тлумачыць у сваім блоґу знаны лінгвіст Юры Пацюпа й публікуе кароткі слоўнічак тэрмінаў гаварэньня.

тлумачыць у сваім блоґу знаны лінгвіст Юры Пацюпа й публікуе кароткі слоўнічак тэрмінаў гаварэньня.

Сэмантыка базавага дзеяслова гаварыць падзяляецца на тры архетыпы: 1) ’выражацца вусна, з дапамогаю слоў’; 2) ’сьцьвярджаць нейкую думку, перадаваць зьвесткі’ і 3) ’стыкацца зь іншымі асобамі праз пасярэдніцтва слоў’. Найлепшым прататыпам да першае групы можа служыць само слова гаварыць, да другой — слова казаць, а да тэцяе — гутарыць.

Першае слова ісьніць сынтагматычны аспэкт мовы, другое — лягічны, ці сэмантычны, трэцяе — прагматычны. Прасьцей кажучы, гаварыць можна «як», казаць, «што», а гутарыць «з кім», праўда, у рэальнасьці — усё куды складаней, функцыі некаторых (але ня ўсіх) слоў могуць сумяшчацца. Да таго ж на тры пералічаныя архетыпы накладваецца шэраг сынонімаў, якія перадаюць іншыя сэнсы, перш‑наперш эмацыйныя й стылёвыя.

Сучасныя беларусы — найчасьцей блытаюць першыя два прататыпы, дык зацемлю адумысна: «гаварыць» можа й чалавек і папугай, а «казаць» — толькі чалавек. Трапна пра гэтую розьніцу выказаўся нашаніўскі паэт М. Арол: Ён гаворыць толькі языком, а душа яго не ўнікае ў тое, што ён гаворыць.

Тэрміны гаварэньня й аднакаранёвая лексыка

базар м. рынак м.; (ярмарка) кірмаш м.; (торжище) торг м.; 2. перен. разг. торг м. ; птичий ~ птушыны торг; 3. (разговор) перен. жарг. гамана; о чём ~? пра што гамонім?

базарить жарг. гаманіць

беседовать незак. гутарыць; обл. мог. гаманіць

болтать І незак. 1. (трясти) калбаціць; (мешать) боўтаць; 2. (мотать) матляць; (махать) махаць; (помахивать) целяпаць; 3. безл. (качать) гойдаць

болтать ІІ незак. разг. 1. (говорить невнятно) балбатаць; обл. вит. барузьдзіць; (быстро) лапатаць; 2. (рассуждать о пустяках) балакаць; прост. базыкаць; (трепаться) плявузгаць; прост. лагоніць; ~ вздор чаўпсьці лухту; обл. гродн. трэліць; ~ без умолку балбатаць не сьціхаючы (язык не хаваючы); ~ языком 1. (зря, без умолку) малоць (мянціць, часаць) языком; 2. (не к месту) ляпаць языком

говаривать незак. многокр. уст. ракаць; гаварыць; казаць (раз-пораз, абы час) в прош. вр. с част. бывала; безл. ракацца; тогда ~ли тады бывала казалі; тады ракалася

говорить незак. 1. (что) казаць; (неоднократно) гаварыць; высок. мовіць; 2. (как, о чём) гаварыць; обл. мог. гаманіць; 2. (с кем) гаварыць, гутарыць

говориться страд. гаворыцца; как ~ як той казаў

договор м. 1. дамова ж.; заключать ~ укладаць дамову; 2. (процесс) незак. дамаўляньне (-ся) с.; зак. дамовеньне (-ся) с.

доказательный даводны; (основательный) слушны

доказательство с. довад м.; в ~ на довад

доказуемый даводлівы

доказывать незак. даводзіць; ~ свою правоту даводзіць сваю праўду

долдонить незак. прост. трындоліць; (упрямо твердить) правіць

заболтать ІІ (начать болтать) разг. забалбатаць

заболтаться ІІ (увлечься) разг. забалакацца; забазыкацца

заговор м. 1. (заклинание) замова ж.; 2. (сговор) змова ж.; 3. (процесс) незак. замаўляньне с.; змаўляньне (-ся) с.; зак. замовеньне с.; змовеньне (-ся) с.

загнуть 1. (подвернуть) загнуць; мног. пазагінаць; 2. (повернуть в сторону) разг. захіліць; завярнуць; ~ за угол завярнуць за рог; 3. перен. прост. (сказать резкое) рэкнуць; (необычное) згарадзіць; (неуместное) ляпнуць

заговорить зак. 1. (подать голос) аказацца; (начать говорить) загаварыць; ~ с человеком аказацца да чалавека, загаварыць з чалавекам (да чалавека); 2. (утомить разговорами) разг. загаварыць; 3. (заколдовать) замовіць, заклясьці; ~ зубы забіць бакі

заговорщик м. змоўца м.

заказ м. 1. заказ м.; 2. уст. (запрет) заказ; забарона ж.; 3. (процесс) незак. заказваньне с.; забараняньне с., забароньваньне с.; зак. заказаньне с.; забараненьне с.; как по ~у як на заказ

заказщик м. заказца м., заказьнік м.

злословие с. кепства с.; (сплетни) абгаворы мн.; школа ~я школа язычлівых

злословить незак. язычыць (пра каго-што); (язвить) кпіць (з каго-чаго); (сплетничать) абгаворваць (каго-што)

злоязычный язычлівы; обл. віт. спагудлівы; (язвительный) кплівы

калякать незак. разг. балакаць, дудукаць; прост. гандзюрыць; обл. віт.-мог. зюкаць

краснобай м. пренебр. гутарысты м.; гаварэц м., гаварун м.

краснобайство с. пренебр. гутарыстыка ж.

красноречивый 1. (одарённый красноречием) красамоўны; 2. (выразительный) перен. вымоўны

красноречие с. 1. (дар) красамоўнасьць ж.; вымоўнасьць ж.; 2. (риторика) вымова ж., красамоўства с.

многоречивый книжн. многамоўны, шматмоўны

многословие с. 1. падрабязнасьць ж., расьцягнутасьць ж.; 2. гутарыстыка ж.; многамоўнасьць ж.

многословный 1. (подробный) падрабязны, расьцягнуты; 2. (о человеке) гутарлівы; (многоречивый) мнагамоўны

молвить зак. нар.-поэт. рэкці; обл. віт. гукнуць

молва ж. разг. (весть) пагалоска ж., погалас м.; гавара ж.; (слух) гоман м., пагудка ж.; (толки) гуслы мн.

обет м. высок. аброк м.; приподн. зарок м.; дать ~ скласьці аброк

общаться 1. (беседовать, разговаривать) меркавацца; 2. (дружить) таварышаваць; (якшаться) разг. знацца, братацца; 3. (взаимодействовать) стыкацца, мець стычнасьць, мець лучнасьць, кантактаваць

общение с. 1. (беседа, разговор) памеркаваньне с.; 2. (дружба) таварышаваньне; 3. (взаимодействие) стычнасьць ж.; (связь) лучнасьць ж.; 4. (процесс) меркаваньне (-ся) с.; таварышаваньне с., братаньне (-ся) с.; стыканьне (-ся) с., кантактаваньне с.

общительный свойлівы; (компанейский) таварыскі, кампанейскі, грамадзейскі; (разговорчивый) гаваркі

оговаривать незак. 1. (клеветать) ілжыць, абмаўляць (каго); ілгаць, нагаворваць (на каго); 2. (условливаться) абумаўляць, ставіць варункі; уст. вараваць; 3. (предупреждать) спасьцерагаць

оговор м. 1. абэлга ж.; абмова ж.; прост. брахня ж.; 2. (процесс) незак. ілжэньне с., абмаўляньне с., браханьне с.; зак. абмовеньне с., аббраханьне с.

оговорить зак. 1. (оклеветать) абылгаць, абмовіць; прост. аббрахаць; 2. (условиться) абумовіць, паставіць варункі; уст. абвараваць; 3. (предупредить) спасьцерагчы

оговорка ж. 1. (замечание) спасьцярога ж.; 2. (ошибка) абмоўка ж. 3. (процесс) незак. спасьцераганьне с.; абмаўляньне (-ся) с.; зак. спасьцеражэньне с.; абмовеньне (-ся) с.

оговорщик м. аблыжнік м.; книж. абмоўца м.; прост. брахун м.

пересуды мн. разг. гуслы мн.; абгаворы мн.

пикнуть незак. разг. рэкнуць, пікнуць; обл. віт.-мог. зюкнуць

повествовать незак. книж. апавядаць; (рассказывать) расказваць

поговаривать незак. дзейкаць; (говорить) казаць; гаварыць

поносить І незак. бэсьціць, вычвараць; (порочить) ганьбіць; (ругать) лаяць

поношение с. 1. бэшчаньне с., вычвараньне с.; ганьбаваньне с.; лаяньне с.; 2. уст. ганьба; лайба; (ругань) лаянка

предсказывать незак. варажыць

проговорить зак. 1. (произнести) прамовіць; разг. праказаць; сказаць; ~ сквозь зубы сказаць праз зубы; 2. (некоторое время) прагаварыць

пустослов м. разг. гаварэц м.; прастарэка м., гутарысты м.

пустословие с. разг. гаварня (пустая) ж.; прост. плявузганьне с., галяшчаньне с.; талабасы мн.

пустословить незак. разг. прастарэкаваць; развадзіцца; прост. галяшчыць; плявузгаць

разболтать ІІ зак. (разгласить) разг. разбазыкаць

разглагольствовать незак. разг. прастарэкаваць; хватит ~ годзе прастарэкаваць

разговаривать незак. гаварыць, гутарыць; книжн. размаўляць; обл. віт. гукаць; обл. віт.-мог., прост. зюкаць

рассказывать незак. расказваць; кніжн. (повествовать) апавядаць; (сказывать) маўляць

растабаривать незак. прост. плявузгаць, рассусольваць; развадзіцца

сболтнуть зак. однокр. разг. ляпнуць; прост. брахануць

сказать зак. сказаць; нечего ~! няма што казаць; по правде ~ праўду кажучы; шутка ~ ня жарт; так ~ казаў той

сказануть незак. обих.‑разг. рэкнуць; бухнуць

сказывать незак. нар.‑паэт. маўляць; (баяць) баяць

сморозить зак. обих.‑разг. схлызіць

совещание с. соймік м.; офиц. нарада ж.; уст., разг. веча с.

совещаться незак. саймікавацца, вечавацца; (советоваться) радзіцца, раіцца

судачить незак. разг. 1. (болтать) прастарэкаваць, балакаць; прост. багабосьціць, плявузгаць; 2. (обсуждать) талкаваць; 3. (сплетничать) пляткарыць (пра каго-што); абгаворваць (каго-што)

судить незак. 1. (когочто) судзіць; 2. (порицать) разг. абгаворваць; (порочить) гудзіць, ганіць; 3. (о ком‑чём) меркаваць; уст. ракаваць; (рассуждать) разважаць; ~ да рядить разг. меркавацца, талкаваць; 4. (кому-чему) книж. судзіць, канаваць; безл. ~ждено наканавана

талдычить незак. разг. (много говорить) даказваць; прост. (болтать) трындоліць; (вдалбливать) талкаваць; (упрямо твердить) в 1 л. не употр. правіць; обл. гродн. пірындзіць; обл. смол. кляўшыць

тараторить разг. таркатаць; сакатаць, лапатаць

тары-бары прост. талабасы

увещевать незак. высок. наўпамінаць (каго); урайваць (каму)

хулитель м. книжн. абмоўца м.; блюзьнерца м.

хулить незак. книжн. (осуждать) ганіць; (хаять) гудзіць; уст. блюзьніць

язвительный зьедлівы; кусьлівы; (насмешливый) кплівы

язвить незак. 1. уст. (причинять боль) цьвяліць, раніць; воспоминания ~ят душу успаміны цьвеляць (раняць) душу; 2. перен. (задевать) уядаць, гаварыць зьедліва; (ехидничать) кпіць

язык м. 1. (орган) язык м.; ~ подвешен лёгак (вёртак) на язык; 2. (речь) мова ж.

Паводле paciupa.livejournal.com

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы66

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам7

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены8

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы66

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць