Еўрапарламент настойвае на фармальным прыпыненні перамоў аб уступленні Турцыі ў ЕС. Дэпутаты ўсіх фракцый прагаласавалі ў чацвер за прыняцце адпаведнага звароту да Еўракамісіі, паведамляе DW.
Прыпыненне перамоў прадугледжвае, што Анкара больш не будзе атрымліваць з Бруселя грошы, неабходныя для правядзення рэформаў. Зрэшты, прыняты Еўрапарламентам дакумент не абавязковы юрыдычна.
Між тым аб поўным спыненні перамоў, на думку парламентарыяў, гаворка можа ісці толькі ў тым выпадку, калі рэзка крытыкаваная канстытуцыйная рэформа ў Турцыі будзе ажыццёўленая без зменаў. На думку назіральнікаў, гэта пашкодзіць прынцыпу падзелу ўладаў і незалежнасці органаў юстыцыі ў краіне.
Незадоўга да галасавання ў Страсбургу турэцкі міністр па справах ЕС Амер Чэлік заявіў, што Турцыя па-ранейшаму дамагаецца поўнага сяброўства ў Еўрасаюзе.
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
-
У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе
Каментары