Грамадства1414

Камітэт па правах чалавека ПА АБСЕ прыняў рэзалюцыю з крытыкай Беларусі: 31 «за», 17 «супраць»

Мінск, 25 сакавіка 2017 года, фота Сяргея Гудзіліна

Камітэт па правах чалавека і гуманітарных пытаннях ПА АБСЕ на сесіі ў Мінску прыняў рэзалюцыю «Становішча ва Усходняй Еўропе», у якой крытыкуюцца ўрады Беларусі, Расіі і Азербайджана. За прыняцце рэзалюцыі прагаласаваў 31 дэлегат, супраць - 17 і столькі ж устрымаліся.

Прадстаўляючы рэзалюцыю, яе аўтар з Швецыі Крысціян Хольм заявіў, што папярэднія выбары ў Беларусі ў 2015 і ў 2016 гадах не адпавядалі стандартам АБСЕ. Таксама паводле яго слоў, у краіне застаюцца абмежаванні на свабоду СМІ і сходаў, былі масавыя арышты падчас вясновых пратэстаў.

— Я заклікаю ўлады Беларусі паважаць права на свабоду сходаў і выказванне меркаванняў і адмовіцца ад смяротнага пакарання.

Хольм адзначыў, што нягледзячы на тое, што ЕС не прызнае наяўнасці палітвязняў у Беларусі, беларускія праваабаронцы прызнаюць такімі двух чалавек. Шведскі дэпутат таксама заклікаў рэабілітаваць палітвязняў і адмяніць артыкул 193.1 КК, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Акрамя Беларусі ў рэзалюцыі крытыкуюцца Азербайджан і Расія як за ўнутраную сітуацыю, так і, у расейскім выпадку, за ўмяшальніцтва ва ўкраінскі канфлікт.

Намеснік кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук заявіў, што сесію трэба напаўняць «аб'яднаўчымі, а не раз'ядноўваць» тэмамі.

- На жаль, праект рэзалюцыі мы не можам назваць ні канструктыўным, ні аб'яднальным. Такія рэзалюцыі ствараюць атмасферу канфрантацыі. Дакумент, на наш погляд, носіць селектыўны, неаб'ектыўны і перадузяты характар, які цалкам ігнаруе ўсе пазітыўныя змены ў нашай краіне за апошнія гады.

Пірштук назваў прыкладам гэтага сам факт сесіі ПА АБСЕ ў Мінску. Ён таксама згадаў аб семінары па правах чалавека, які нядаўна прайшоў на палях сесіі Асамблеі, дзе апазіцыя, улада і грамадзянская супольнасць абмяркоўвалі якраз пытанні, вынесеныя ў рэзалюцыю.

- Дыялог можа быць прадоўжаны, і гэта было б больш карысным і эфектыўным, чым прыняцце падобнага роду рэзалюцый.

Дэпутат заклікаў калег па ПА АБСЕ прагаласаваць супраць шведскай рэзалюцы

Дэпутат Дзярждумы РФ Арцём Тураў назваў дакумент прадузятым і тэндэнцыйным, поўным «русафобскіх штампаў». Ён прапанаваў урадам Еўропы заняцца правамі чалавека ў сваіх краінах.

У слове ў адказ Крысціян Хольм заявіў, што ў яго рэзалюцыі няма ніякай русафобіі, ён добра ставіцца як да Расіі, Беларусі, так і да Азербайджана: «Я проста хачу, каб народы гэтых краін маглі выбіраць сваіх лідараў».

Па ходзе абмеркаванняў ў рэзалюцыю ўнеслі некалькі паправак, уключаючы асобную з крытыкай Расіі за парушэнні правоў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў Чачні.

Усе папраўкі, якія дэлегацыя Беларусі ўносіла, каб зняць крытычныя ў адносінах да Мінска пункты, камітэт ПА АБСЕ адхіліў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць