Усяго патроху1616

У Германіі на лаву падсудных трапіла котка

У зямельны суд нямецкага горада Інгальштата па распараджэнні суддзі была дастаўленая котка, якая пакусала суседку яе гаспадыні. Праўда, паказанняў ёй даваць не давялося. Суддзя хацела толькі асабіста пераканацца ў тым, наколькі жывёла агрэсіўная, паведамляе DW.

У пазоўнай заяве пацярпелай паведамлялася аб тым, што суседская котка накінулася на яе і ўкусіла за правую нагу ў час вячэрняй прагулкі. З-за таго, што рана запалілася, лячэнне зацягнулася. Акрамя таго, на назе застаўся шнар. Пацярпелая запатрабавала праз суд аплату медыцынскіх паслуг і кампенсацыю за прычыненую маральную і фізічную шкоду —агулам амаль 2700 еўра.

Адказчыца ж настойвала на тым, што котка ў яе зусім не злосная, а мілая і пухнатая, не кусаецца, не драпаецца, ды і мухі не пакрыўдзіць, не тое, каб укусіць.

Суддзя зрабіла выключэнне

Нягледзячы на тое, што хатнім жывёлам уваход у будынкі нямецкіх судоў строга забаронены, суддзя Хайке Лінц-Хёне вырашыла, як паведамляе газэта Passauer Neue Presse, зрабіць выключэнне, і дала загад даставіць на чарговае пасяджэнне суда вінаватую ў здарэнні. Зразумела, у спецыяльнай клетцы для транспарціроўкі хатніх жывёл.

Сябар суседкі прывёз у прызначаны тэрмін у зямельны суд Інгальштата меркаваную злачынцу і чакаў у калідоры выкліку ў залу пасяджэнняў. Аднак да судовага допыту коткі ў гэты дзень не дайшло: працэс закончыўся міравым пагадненнем.

Адказчыца пагадзілася на палову патрабаванай сумы пры ўмове, што страхавая кампанія, у якой яе котка застрахаваная на выпадак нанясення ёю шкоды, выплаціць неабходную кампенсацыю па страхавым полісе. На тым бакі і сышліся.

Папугай разбушаваўся

Літаральна ў той жа дзень, калі котку выклікалі ў суд, вінаватым іншага скандалу аказаўся… папугай.

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва dpa, гэты папугай справакаваў выклік паліцыі. Ахоўнікам парадку патэлефанавалі з-за шуму і грукату падаючай мэблі ў суседняй кватэры: там відавочна біліся не на жыццё, а на смерць.

Калі нарад паліцыі прыбыў на месца здарэння, дзверы адчыніў мужчына з акрываўленай ніжняй губой. Як ён патлумачыў, рану яму нанёс папугай, які доўга назіраў за слоўным скандалам паміж дамачадцамі, а потым, відаць, яму гэта надакучыла, і ён вырашыў спыніць палеміку і ўмяшацца ў спрэчку. Мэбля, па словах гаспадара кватэры, падала таксама па віне папугая, які лётаў па кватэры. Гаспадар спрабаваў злавіць яго і вярнуць у клетку, чапляючыся пры гэтым за крэслы і іншую мэблю.

Паліцыя не стала даваць гэтай справе ход, таму хто сапраўды быў вінаватым скандалу — засталося нявысветленым.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр эканомікі: ВУП Беларусі дасягнуў 88,6 млрд даляраў5

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору10

Абараняючы Мадура, падчас амерыканскай спецаперацыі загінулі 32 кубінцы28

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў: «Атрымаю палкоўніка — і на пенсію». Першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак20

Заўтра — скарочаны працоўны дзень. А калі будуць наступныя вялікія выходныя?1

Трамп заявіў, што не верыць у атаку Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося13

Прэм’ерка Даніі заклікала Трампа спыніць «пагрозы» ў дачыненні да Грэнландыі1

Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць