Меркаванні1

Як ня даць сябе выкарыстаць

Што пішуць у мясцовых газэтах пра выбары?

Зь юнацтва прывучыла сябе цікавіцца палітычнымі падзеямі ў краіне. Напярэдадні ж сёлетняй выбарчай кампаніі, вырашыла паэкспэрымэнтаваць: аднесьціся да гэтай падзеі, як сярэднестатыстычны грамадзянін, якому па большай меры, не да палітыкі. І акрамя разавых паведамленьняў па тэлебачаньні пра дэмакратычнасьць нашых выбараў і іх адкрытасьць ды маленькай заметкі ў мясцовай газэце «Жыцьцё Палесься» пад загалоўкам «Одним абзацем» — вакол ніякага ажыўленьня. Паспрабавала гаварыць пра блізкія выбары з калегамі на прадпрыемстве і знаёмымі. Далей зьдзіўленага сьмяшка, ці адмаху рукой — «Якія выбары?», размова не ішла.

Працягваю ўважліва прачытваць мясцовую газэту. Пішуць пра паседжаньні райвыканкаму, асабліва пра новага кіраўніка: з кім сустрэўся, аб чым гаварыў. Шмат — проста пра падзеі ў горадзе і раёне, пра людзей, якія тут жывуць і працуюць. Але найбольш зьмястоўна пра жніво — дэталёва, зь лічбамі. Ці так важна гэта для майго жыцьця? Ды і на жыцьцё грамадзтва ў цэлым наўрад паўплывае. А вось пра выбары ў газэце нічога за месяц не знайшла. Усё ж чатыры гады абраныя дэпутаты будуць мець магчымасьці «ўплываць» на жыцьцё краіны, а, значыць, і маё ў тым ліку.

Хоць як спалучыць таталітарнае кіраўніцтва з магчымасьцямі дэпутатаў. Звычайна неяк стала, што за нас можна прымаць рашэньні. Па адмене льготаў усё вырашалі бяз нас. Кантрактную сыстэму таксама прынялі без уліку нашых меркаваньняў… Ад такога і мне захацелася махнуць рукою: «Якія выбары?». Толькі вось…

Перашкаджае адчуваньне чалавечай годнасьці ды ўнутранага супраціўленьня відавочнаму падману.
Бо як інакш можна назваць той факт, што ад кіраўніцтва краіны чуеш адно, а ў жыцьці бачыш другое. Слухаю пра барацьбу з карупцыяй і назіраю вакол усё большае нарастаньне «ціхага» блату па сваяцтву, ці за грошы. Слухаю пра барацьбу зь бюракратызмам і чую ад знаёмых, як нарастае колькасьць пустых адпісак у шматлікія дзяржаўныя інстанцыі. Слухаю аб павелічэньні пэнсій і са шкадаваньнем назіраю за жыцьцём пэнсіянэраў, якія ня могуць набыць неабходныя лекі і паўнавартасную ежу.

Сьпіс можна працягваць, ды спынюся на выбарах. Прагледзела сьпіс акруговай камісіі — прыемна глядзець на прозьвішчы, якія ў горадзе на слыху. Людзі ўсе паважаныя, на пасадах, з пэўнымі заслугамі і аўтарытэтам.

Ну ня пойдуць яны супраць саміх сябе, ня будуць супярэчыць рэкамэндацыям зьверху: ёсьць што губляць!
З 12 чалавек — адзін прадстаўнік апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Як быццам стрымана абяцаньне дапусьціць да ўдзелу ў працы выбарчых кампаній прадстаўнікоў АДС. Толькі вось усё кіраўніцтва акруговых камісіяў — адказныя работнікі райвыканкамаў. Адзін супраць дванаццаці! Расцэньваць гэта, як крок насустрач празрыстасьці і дэмакратычнасьці выбараў? Ці за час правядзеньня папярэдніх выбарчых кампаній вопыт у іх фальсыфікацыі настолькі высокі, што ня страшна па адным «нязгодным» уключыць у склад камісіі?

А ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, там дзе робіцца рэальны падлік галасоў, адважацца ўключыць па аднаму прадстаўніку ад апазыцыі?
Вось тут і будзе момант ісьціны…

Што ж, такая ўпэўненасьць і дапушчэньне рызыкі дае магчымасьць зрабіць выснову: -- усё будзе выканана так, як заплянавана. Ці ня ўзяць на сябе ўпэўненасьць ды спрагназаваць, хто будзе абраны ў дэпутаты хаця б у трох акругах? Палеская акруга — Канопліч, Мазырская — Арцюшэнка, Калінкавіцкая — Ціханская. Шкада, што нельга зрабіць стаўкі… Ці ня так?...

І яшчэ адна канкрэтыка. Неяк дрэнна адчувала я сябе ў ролі «сярэднестатыстычнага», не па-чалавечаму. Сумна, калі здымаеш зь сябе пачуцьцё адказнасьці за свой лёс. Нельга быць абасобленым ад грамадзкіх і палітычных зьяў у краіне, дзе ты жывеш і чакаць, хто і як цябе скарыстае. Ва ўсялякім выпадку, перастаць быць «сярэднестатыстычным» хаця б для экспэрымэнту, на момант выбараў, можна паспрабаваць. А раптам спадабаецца новы вобраз, у якім куды больш чалавечай годнасьці і карысьці.

Каментары1

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ13

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Афганская журналістка пасля адмовы ў прытулку ў Расіі паляцела ў Кабул. На радзіме ёй пагражае смяротнае пакаранне5

Ці стала болей пасля каранавіруса сардэчна-сасудзістых захворванняў? Вось што заўважылі беларускія дактары2

Скандал у Кыргызстане з-за заручын пляменніцы прэзідэнта Жапарава. Таму прыйшлося выбачацца3

Міс Беларусь назвала ганьбай, што не адказала на пытанне пра аўтара «Паўлінкі»12

Z-блогер пахваліўся, што ў Бярдзянску «адправіў на падвал» дзяўчыну за тое, што яна гаварыла з ім па-ўкраінску14

За данаты будуць судзіць аднаго з найлепшых трэйлранераў Беларусі1

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха4

Палітзняволеная дырэктарка віленскай друкарні Алеся Буневіч выехала з Беларусі і ўз'ядналася з сям'ёй ФОТАФАКТ1

Асанж заключыў здзелку з уладамі ЗША і быў вызвалены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ13

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →