Па меншай меры шэсць турыстаў былі параненыя ў выніку нападу ўзброенага нажом мужчыны на пляжы ў егіпецкім горадзе Хургада. СМІ пішуць пра двух загінулых — грамадзян Украіны, паведамляе ВВС.
Пра напад у курортным горадзе Хургада на Чырвоным моры паведаміла МУС Егіпта. Паводле афіцыйных даных, прынамсі шэсць жанчын параненыя, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Агенцтва Рэйтэр, спасылаючыся на паліцыю і крыніцы ў службах бяспекі, паведамляе, што ў выніку нападу загінулі два ўкраінскія турысты. Яшчэ чацвёра чалавек параненыя.
Нападнік затрыманы, яго дапытваюць, каб высветліць яго матывы.
Паводле даных агенцтва, нападнік пранік на турыстычны пляж, праплыўшы па моры з боку грамадскага пляжу.
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары