Усяго патроху4242

Самая таямнічая капліца Беларусі стаіць проста пасярод лесу — казачныя ФОТЫ

Цяжка паверыць, што на здымках вядомага фотамастака Віктара Малышчыца беларуская капліца, настолькі нерэальна яна выглядае. Стаіць капліца проста пасярод лесу ля амаль нежывой вёскі Дубок недалёка ад берага Віліі.

Збудавалі яе ў 1929 годзе, капліцы няма яшчэ і ста гадоў. Амаль увесь час яна зачыненая. Святая Імша тут праходзіць раз на год, у першую нядзелю ліпеня падчас штогадовага фэсту, на які ў лясны гушчар да капліцы з’язджаюцца вернікі. Электрычнасці, дарэчы, тут няма.

«Памятаю, памучыўся, пакуль адшукаў гэтае месца, — прыгадвае Віктар Малышчыц. — А ў вёсцы і не было ў каго запытацца — ніводнай жывой душы. Зусім выпадкова на яго наткнуўся. Стаіць капліца крыху збоку ад Дубка, непадалёк ад берага Віліі. Там яшчэ па дарозе можна ўбачыць вельмі стары развалісты тоўсты-тоўсты дуб. Дарэчы, заўважыў вось што. Па Віліі сплаўляецца шмат байдарачнікаў, і ў іх на картах гэтая капліца нанесеная. Многія з іх спыняюцца, прыходзяць да капліцы».

Трэба сказаць, што здымкі Малышчыц зрабіў год таму. З новым дахам капліца выглядае зусім інакш.

Фота catholic.by

Гэтыя фота зробленыя падчас сёлетняга фэсту, што прайшоў тыдзень таму.

А вось старыя фота капліцы, якія адшукаў Кастусь Шыталь.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі13

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі13

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць