Улада55

Беларусь запросіць на вучэнні «Захад-2017» больш за 80 міжнародных назіральнікаў

Беларусь запросіць больш як 80 міжнародных наглядальнікаў на вучэнні «Захад-2017». Пра гэта паведаміў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, пішм БелТА

«Нягледзячы на тое што заяўленая на вучэнне «Захад-2017» колькасць асабовага складу, баявых браніраваных машын, артылерыі, авіяцыі не дасягае парогавых значэнняў для паведамлення, мы запросім нашых партнёраў, каб яны пераканаліся, што вучэнне не вырашае тых задач, аб якіх яны заяўляюць, — сказаў Андрэй Раўкоў. — Пры гэтым запрашэнні атрымаюць не толькі ваенныя аташэ, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, але і шэраг міжнародных арганізацый, такіх як ААН, АБСЕ, НАТА, АДКБ, СНД, МКЧК».

Паводле слоў міністра, будуць выкананы таксама абавязацельствы згодна з рэгіянальнымі мерамі даверу і бяспекі. «Мы чакаем наглядальнікаў ад нашых суседзяў — Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі. У рамках двухбаковых дамоўленасцей запрошаны наглядальнікі Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Усяго будзе запрошана больш як 80 наглядальнікаў», — адзначыў Андрэй Раўкоў.

Практычныя дзеянні органаў ваеннага кіравання і войскаў пройдуць у Беларусі на шасці палігонах — Лепельскім, Барысаўскім, Лосвіда, Асіповіцкім, палігонах ВПС і войскаў ППА Ружанскім і Даманаўскім, а таксама на адным участку мясцовасці на тэрыторыі рэспублікі паблізу населенага пункта Дрэтунь. Што датычыцца маштабу вучэння, то гэта самае буйное мерапрыемства сумеснай аператыўнай падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін. Яно з'яўляецца лагічным завяршэннем падрыхтоўкі. Напярэдадні вучэння праведзена ўжо каля 40 сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, у тым ліку сумесныя спецыяльныя вучэнні па відах забеспячэння.

Каментары5

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →