На праспекце Дзяржынскага сабраліся будаваць дзевяціпавярховы паркінг для жыльцоў дома
Кампанія «Айрон» выкупіла на аўкцыёне ўчастак для будаўніцтва дома ўздоўж праспекта Дзяржынскага. Шматпавярховік будзе знаходзіцца паміж станцыяй метро «Пятроўшчына» і вуліцай Алібегава. Гэта своеасаблівы працяг «маскоўскіх» слупкоў, якія ўзводзіў па суседстве расійскі інвестар.


Цікавае ў гэтай сітуацыі тое, як забудоўшчык плануе вырашыць праблему з паркоўкамі — будаўніцтвам дзевяціпавярховага (!) паркінга. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю Tut.by дырэктар кампаніі «Айрон» Валер Шамрыла.
— Вы патрапілі пад абавязацельства будаваць адно парковачнае месца на адну кватэру?
— На адну кватэру прыходзіцца больш чым адно парковачнае месца. Мы прадугледзелі і гэта: у двары спраектаваны падземны паркінг, за межамі дваровых тэрыторый — адкрытыя стаянкі, а ў крокавай даступнасці, каля «Беларусбанка» - ёмісты паркінг на 1300 машын. Гэта значыць запраектавана дастатковая колькасць парковачных месцаў — і для кватэр, і для памяшканняў грамадскага прызначэння.
— Каля «Беларусбанка» маленькі ўчастак. Як там размясціць 1300 машын?
— Будзем будаваць ўверх. Пакуль гэты паркінг бачыцца дзевяціпавярховым.
— Гэта будзе самы вышынны паркінг ў краіне.
— Так, калі будзе такі рэйтынг, мы дакладна зоймем першае месца.
Каментары