Здароўе22

Створаны новы прэпарат, што знішчае бактэрыі, адаптаваныя да сучасных антыбіётыкаў, у тым ліку бубонную чуму

Традыцыйны касцюм «чумнога доктара»

Навукоўцы атрымалі новы лекавы прэпарат, які знішчае бактэрыі, адаптаваныя да сучасных антыбіётыкаў. Сярод такіх бактэрый была і Yersinia pestis - узбуджальнік бубоннае чумы, або Чорнае смерці. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе mBio.

Нядаўні лабараторны эксперымент, які правялі навукоўцы з Універсітэта Дзюка і Інстытута Пастэра ў Лілі, дазволіў атрымаць новы інгібітар LpxC, які можа лячыць бактэрыяльныя інфекцыі, ўстойлівыя да многіх лекавых сродкаў.

Прэпарат LPC-069 вылечыў у мышэй інфекцыю, якую выклікала грамадмоўная бактэрыя Yersinia pestis. Гэтая ж бактэрыя выклікае бубонную чуму - самую пашыраную разнавіднасць чумы. Бубонную чуму штогод дыягнастуюць прыкладна ў тысячы чалавек па ўсім свеце.

Інгібітары LpxC ўяўляюць сабой новы клас антыбіётыкаў, якія могуць лячыць мноства інфекцыйных захворванняў, выкліканых грамадмоўнымі мікраарганізмамі. Доўгі час навукоўцы не маглі вылічыць, у якой канцэнтрацыі гэты прэпарат бяспечны для чалавека і ў той жа час эфектыўны.

LPC-069 не выклікаў сур'ёзных пабочных эфектаў у паддоследных мышэй пры любой дазіроўцы, у тым ліку і самай высокай. 15 грызунам увялі прэпарат праз 18 гадзін пасля заражэння бубоннай чумой, і яны засталіся жывыя, тады як заражаныя мышы з кантрольнай групы загінулі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы45

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

Ноччу на поўначы Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТЫ

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю6

З'явіліся версіі, чаму маглі затрымаць каталіцкага святара з-пад Вілейкі2

«Пасля пяцігадовай візы далі на тры месяцы». Як беларусы цяпер атрымліваюць шэнген7

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было65

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы45

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць