Выдавецтвам «Янушкевіч» адкрытая папярэдняя замова на новую кнігу Артура Конана Дойла «Знак чатырох». Гэта - трэцяя кніга па-беларуску пра Шэрлака Холмса з серыі «PostScriptum», закладзенай перакладчыцкай супольнасцю «ПрайдзіСвет». У ёй вы знойдзеце дзве сусветна вядомыя аповесці класіка англійскай літаратуры - «Эцюд у пунсовым» і «Знак чатырох». Пераклад ажыццявілі Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская.
Выданне мае якаснае афармленне, дыхтоўны літоўскі друк, цвёрдую вокладку.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары