Навука і тэхналогіі11

Іран абвясціў аб пераносе ў краіну сервераў Telegram. Павел Дураў гэта абвяргае

Міністэрства інфармацыі і масавых камунікацый Ірана аб'явіла, што папулярны ў краіне месенджар Telegram перанёс частка сервераў на іранскую тэрыторыю. У паведамленні міністэрства сцвярджаецца, што гэта было зроблена па выніках сустрэчы ўладаў краіны з менеджарамі Telegram.

Стваральнік Telegram Павел Дураў заявіў Associated Press, што нічога падобнага не адбывалася, і што яго кампанія ніколі не размяшчала серверы ў Іране. Пазней ён патлумачыў, што гаворка, магчыма, ішла аб так званых CDN-нодах, якія Telegram арандуе ў некаторых краінах для паскарэння абмену інфармацыяй у сэрвісе. Такія вузлы не захоўваюць ніякай непублічнай інфармацыі і не маюць доступу да зместу перапіскі карыстальнікаў.

CDN-Ноды кэшуюць папулярныя ў Telegram спасылкі і дазваляюць карыстальнікам хутчэй праглядаць той ці іншы кантэнт.

Павел Дураў раней неаднаразова адмаўляў, што пад ціскам уладаў той ці іншай краіны збіраецца пераносіць серверы Telegram на іх тэрыторыю незалежна ад патрабаванняў заканадаўства.

Штомесячная аўдыторыя Telegram у Іране складае каля 40 мільёнаў чалавек, гэта значыць палову насельніцтва краіны. Telegram блакавалі ў Іране ў 2015 годзе, але затым разблакавалі і запатрабавалі ад Дурава захоўваць перапіску іранцаў унутры краіны. Ён адмовіўся; сэрвіс працягнуў працаваць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»6

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць