Навука і тэхналогіі55

Праз разлом кары на Алясцы Амерыцы пагражае магутнае цунамі

Навукоўцы даследавалі марское дно ля берагоў Аляскі і выявілі геалагічную структуру, якая служыць маркерам узнікнення буйнога цунамі. Пра даследаванне паведамляецца ў часопісе Nature Geoscience.

Наступствы цунамі пасля землятрусу ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе. Фота: wwportal.com

Акіянічная літасферная пліта рухаецца і адколвае ад краю кантынента невялікія сегменты. Любое зрушэнне гэтых сегментаў суправаджаецца землятрусамі, самыя буйныя з якіх выклікаюць цунамі.

«Наша адкрыццё кажа, што гэтая частка Аляскі асабліва схільная да ўтварэння цунамі», — адзначае сейсмолаг Эн Бечэл з Абсерваторыі Зямлі Ламонт-Доэрці (Калумбійскі універсітэт), кіраўнік даследавання.

Яна дадае, што такія хвалі могуць закрануць і паўднёвае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, а таксама Гаваі, Алеуцкія выспы і іншыя ўскрайкавыя часткі Ціхага акіяну.

Навукоўцы выкарысталі сейсмічнае прафіліраванне гукавымі імпульсамі. Абсталяванне, што ўсталяванае на судне, распаўсюджвае ў бок марскога дна магутныя гукавыя (акустычныя) хвалі. Па часе вяртання адлюстраванай ад марскога дна гукавой хвалі была пабудавана дакладная мапа рэльефу марскога дна.

Геолагі выявілі разлом на мяжы пластоў кантынентальнай кары. Ён цягнецца на 150 км у даўжыню паралельна берагу Аляскі і прасочваецца на 30 км уніз.

У рэльефе марскога дна разлом выглядае як выступ вышынёй у пяць метраў, які сведчыць пра тое, што частка марскога дна паднялася, а частка — апусцілася.

Навукоўцы даказалі, што гэты разлом актыўны, і да яго прымеркаваныя ўсе землятрусы, якія адбываюцца паблізу астравоў Шумагіна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці45

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?15

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці45

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць