Меркаванні106106

Ідэолаг з Пагранічнага інстытута прапануе правесці «еўразійскі адбор найлепшых», адмовіцца ад нейтралітэту, аб'яднацца з Расіяй

Вось ужо больш за 20 гадоў у Расіі існуе недзяржаўная ўстанова «Акадэмія ваенных навук Расіі». Яна аб'ядноўвае вайсковых тэарэтыкаў. Установа мае свой часопіс, куды дасылаюць свае работы супрацоўнікі вайсковых ВНУ, у тым ліку, і беларускіх.

У «Нашу Ніву» трапіў адзін з асобнікаў «Весніка АВН» за 2016 год.

Прагартаўшы яго, мы звярнулі ўвагу на артыкул прафесара кафедры ідэалагічнай работы Інстытута пагранічнай службы Беларусі, доктара ваенных навук Мікалая Карпілені. 

Артыкул называецца «Аб узаемасувязі палітычных, ваенна-стратэгічных і сацыякультурных праблем і прапановах па іх развязванні».

Прапануем вам асобныя цытаты прафесара.

Найперш, артыкул пачынаецца са шкадавання пра развал СССР, абвінавачанняў на адрас «здраднікаў у вышэйшых колах БССР, РСФСР і УССР», а таксама канстатацыі, што перад аб'яднаннем дзяржаў «ад Лісабона да Уладзівастока» мае завершыцца інтэграцыя Беларусі і Расіі.

«Геаграфічнае размяшчэнне Гродна і Брэста, як і Беларусі, ёсць дадзенасць праваслаўнай (еўразійскай, рускай) цывілізацыі, мяжа раздзялення якой з заходняй цывілізацыяй зафіксавана Брэсцкай царкоўнай уніяй 1596 года», — выказваецца прафесар.

Варта адзначыць, што ў тэксце Брэсцкай уніі не вядзецца гаворка пра граніцы цывілізацый. Тую самую граніцу даследчыкі вызначаюць па наяўнасці магдэбургскага права і ратуш — асноўным маркеры заходняй цывілізацыі ў Еўропе.

Ад разваг пра «праваслаўную цывілізацыю» прафесар пераходзіць непасрэдна да вайсковых складнікаў геапалітыкі.

Карпіленя наўпрост абвінавачвае беларускія ўлады за нейтралітэт у канфлікце паміж Захадам і Расіяй, карыстаецца лексікай XX стагоддзя у апісанні ўяўных пагроз для Беларусі.

«Нам, беларусам, трэба разумець, што пашырэнне НАТА на Усход нясе ў сабе яшчэ і гегемонію глабальнага капіталізму. Пашырэнне НАТА на ўсход, а таксама нарошчванне вайсковай інфраструктуры з жаданнем уключыць у сябе і Беларусь шляхам розных праграм партнёрства, нясе ў сабе не толькі цывілізацыйную, але і ваенную каланізацыю з магчымай у будучыні вайной Расіі і Захада на тэрыторыі самой Беларусі. Падобнага сцэнара можна пазбегнуць толькі далейшым збліжэннем з Расіяй. Можа быць неабходна размяшчэнне ваеннага кантынгента Расіі для папярэджвання пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць Беларусі», — прафесар палохае беларусаў вайной і пераконвае ў неабходнасці размяшчэння расійскіх войскаў.

«Варта ўсведамляць, што з улікам сітуацыі, якая склалася ні па віне Беларусі, ні па віне Расіі, «нейтральнае» становішча Беларусі не задавальняе Расію. Нейтралітэт агулам, у існай ваенна-палітычнай сітуацыі, не можа спрыяць фарміраванню шматпалярнага света. Геастратэгічны аналіз паказвае, што такая сітуацыя выгадная толькі Захаду і НАТА. Больш шчыльнае вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй з прысутнасцю асобнага кантынгента па згодзе бакоў, магло б кардынальна паўплываць на планы НАТА па пашырэнні, паставіла б у нязручнае становішча прыбалтыйскія дзяржавы і нацыяналістычны рэжым ва Украіне, а галоўнае, спрыяла б умацаванню сацыяльна-псіхалагічнага імунітэту беларускай нацыі ад замежных пагроз», — працягвае таксама Карпіленя і абазначае сваю «задачу» — «спыніць векавы трыумф ЗША на крыві іншых народаў».

«Афіцыйнае неўключэнне Беларусі ў лік краін-ворагаў Захаду (НАТА) і падтрымка яе нейтралітэту варта расцэньваць як факт падману, адцягвання ўвагі, каб спачатку стварыць неспрыяльныя вайскова-стратэгічныя ўмовы для Калінінградскай вобласці, максімальна адцягнуўшы расійскія сухапутныя войскі», — рэзюмуе прафесар.

Мы таксама звярнулі ўвагу на спіс публікацый пры канцы тэксту, на якія спасылаўся Карпіленя пры падрыхтоўцы свайго матэрыяла — сярод іх былі ранейшыя публікацыі самога прафесара.

Адна з іх ёсць у адкрытым доступе ў інтэрнэце. У ёй прафесар сцвярджае, што дэмакратыя, правы чалавека, верхавенства закона, роўнасць — гэта ўсё чужое беларусам. У «чужыя» ідэалы Карпіленя дадае таксама індывідуалізм.

Зрэшты, кожны сам можа прачытаць гэты артыкул, а мы працытуем толькі яшчэ адзін тэзіс прафесара, які падазрона нагадвае ідэі іншага рамантыка стварэння звышлюдзей:

«Мы павінны правесці ў эліце паўнавартасны «еўразійскі адбор» найлепшых і самых вартых па крытэрах прафесійнасці, высокай маральнасці і адукаванасці з якасцямі ваяра, навукоўца і арганізатара ў адной асобе», — піша прафесар.

Старонка гэтага чалавека ў аднакласніках, дарэчы, сведчыць што пра ягоную падтрымку Пуціна і ідэй г.зв. «Наваросіі».

Каментары106

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю7

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць7

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю7

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць