Навука і тэхналогіі11

Прылады Microsoft Surface аказаліся самымі праблемнымі ў свеце

Аўтарытэтны часопіс Consumer Reports, які выдаецца Саюзам амерыканскіх спажыўцоў, паставіў пад сумнеў надзейнасць ноўтбукаў-планшэтаў Microsoft Surface. Высветлілася, што гэтая электроніка ламаецца значна часцей за ноўтбукі і планшэты іншых брэндаў, перадае агенцтва Reuters.

У Consumer Reports з'явіліся вынікі некамерцыйнага даследавання, падчас якога было апытана каля 90 тысяч уладальнікаў партатыўных камп'ютараў. 25% карыстальнікаў Microsoft Surface заявілі, што сутыкнуліся з праблемамі ў працы апаратаў пад канец другога года валодання імі.

Няспраўнасці заключаліся ў нечаканых адключэннях прылад, завісанні і некарэктнай працы сэнсарных дысплэяў, растлумачыў рэдактар Consumer Reports Джэры Бейлінсан.

Паводле яго словаў, стабільнасць працы тэхнікі Microsoft у цэлым аказалася горш, чым у іншых вытворцаў. Самыя ж надзейныя прылады — у Apple, дадаў ён.

Варта адзначыць, што Consumer Reports — адно з самых аўтарытэтных выданняў у свеце. Яго эксперты самастойна тэстуюць тэхніку. Часопіс даражыць рэпутацыяй незалежнага, таму не размяшчае рэкламу на сваіх старонках, не прымае прапановаў на тэставанне абсталявання і не дазваляе выкарыстоўваць вынікі аглядаў у рэкламе прадуктаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць