Свет22

СМІ: Тэрарысты могуць трапіць у брытанскі парламент за 5 хвілін

Паліцэйскі атрад пад выглядам тэрарыстаў змог менш чым за 5 хвілін пранікнуць у брытанскі парламент і ўзяць штурмам Палату абшчын. Пра гэта піша DW са спасылкай на выданне The Sunday Telegraph.

Брытанская паліцыя правяла сакрэтную праверку ахоўных сістэм брытанскага парламента і выявіла сур'ёзныя парушэнні. Як высветлілася падчас аперацыі, атраду тэрарыстаў спатрэбіцца менш за пяць хвілін, каб пранікнуць унутр, дзе яны бесперашкодна змогуць пачаць разню. Пра гэта ў нядзелю, 27 жніўня, паведамляе выданне The Sunday Telegraph са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам тэсту.

Па словах крыніц выдання, іх «шакавала» слабасць абароны брытанскага парламента. Адзін з парламентарыяў заўважыў, што яны з'яўляюцца «лёгкай здабычай», а другі — што грамадскасць была б «у жаху», калі б яе азнаёмілі з вынікамі тэсту.

Сімуляваная атака на брытанскі парламент, якую трымалі ў сакрэце ад большасці парламентарыяў і работнікаў ведамства, была праведзена ноччу з боку Тэмзы. Паліцыянты пад выглядам тэрарыстаў падплылі на лодцы, а ўзброены ахоўнік, які дзяжурыў з боку ракі, не змог іх спыніць. Пасля пранікнення ў будынак яны правялі «штурм» Палаты абшчын.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць