Улада88

Берніковіч ахвяруе эфірны час старшыні аблвыканкаму

Кандыдат у дэпутаты лічыць тэле- і радыёвыступы ўціраньнем вачэй выбарцам: «За той час, які я патраціў бы на паездку ў Віцебск, каб запісацца на «Ладзе», які і так ніхто не глядзіць, я лепш абыду 20—30 кватэр».

Кандыдат у дэпутаты, сябар партыі БНФ Яраслаў Берніковіч вырашыў адмовіцца ад тэле‑ і радыёвыступу, бо ня лічыць гэты агітацыйны сродак эфэктыўным.

На думку спадара Берніковіча, мала хто з выбарцаў ягонай Глыбоцкай выбарчай акругі № 22 глядзіць тэлеканал «Лад», і малаверагодна, каб хто‑небудзь зь мясцовых жыхароў адмыслова вырашыў паглядзець выступы кандыдатаў у дэпутаты. Тое самае, паводле апазыцыянэра, тычыцца і выступу на радыё: ён трансьлюецца ў вечаровы час, калі людзі, прыйшоўшы з працы, звычайна робяць нешта ў гародзе.

Значна больш эфэктыўным сродкам агітацыі Яраслаў Берніковіч лічыць непасрэдныя кантакты з выбарцамі. Да гэтае высновы яго падштурхнулі і меркаваньні землякоў: аказваецца, яны ніколі не сустракаліся са старшынём аблвыканкаму Уладзімерам Андрэйчанкам, які таксама балятуецца ў гэтай акрузе, і нават блізка не ўяўляюць, як ён выглядае.

Паводле апазыцыйнага кандыдата, гэта проста недарэчна, калі людзям прапануюць кандыдатуру амаль невядомага ў рэгіёне чалавека. Хаця, здавалася б, папулярнасьці старшыню аблвыканкаму мусілі дадаць тыя ж публікацыі ў дзяржаўных газэтах, якія распачалі «піяр» праўладнага кандыдата яшчэ задоўга да пачатку агітацыйнай кампаніі.

Узважыўшы ўсе гэтыя акалічнасьці, Яраслаў Берніковіч вырашыў ахвяраваць свой эфірны час галоўнаму канкурэнту, пра што й паведаміў:

«Падчас збору подпісаў людзі пыталіся, дзе можна было б убачыць Андрэйчанку. А то ведаць ведаюць, што ёсьць такі, а ніколі ня бачылі, хаця той ужо шмат год працуе старшынём аблвыканкаму.

Публікацыі ў «Віцебскім рабочым», «Народным слове» і «Весьніку Глыбоччыны» не дадалі яму пазнавальнасьці. Таму я вырашыў прэзэнтаваць свой эфірны час спадару губэрнатару. За той час, які я патраціў бы на паездку ў Віцебск, каб запісацца на радыё і тэлебачаньні, я лепш абыду 20—30 кватэр, бо непасрэдны кантакт з выбарцамі — гэта значна лепш за любы радыё‑ і тэлеэфір».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік Пуціна: Калі Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву16

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С4

Гайдукевіч: Жанчыне лепш веласіпед і самакат, а не машына38

Меланія Трамп заклікала пратэстоўцаў Мінеапаліса адмовіцца ад гвалту17

У Горацкім раёне мужчына з помсты падпаліў машыну знаёмага. Колькі далі?

Успышка небяспечнага віруса распаўсюджваецца па Азіі. У аэрапортах узмацняюць кантроль1

Каля беларуска-літоўскай мяжы ашываецца статак галодных дзікоў4

InformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына8

Беларускі трэнер узначаліў салідны футбольны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць