Віцебскія праваахоўнікі шукаюць вандалаў, якія пашкодзілі помнікі на Старасямёнаўскіх могілках, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
Заявы пра тое, што на могілках пашкоджаны помнікі паступілі ў міліцыю 1 верасня. На месца выехала аператыўна-следчая група.
Высветлілася, што пашкоджана 5 надмагілляў аднаго з сямейных пахаванняў. Акрамя гэтага, ад вандалаў пацярпелі яшчэ некалькі магіл (пашкоджаныя крыжы).
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары