Біблію Францыска Скарыны, выдадзеную ў Празе ў 1517 годзе, даставілі сёння ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, перадае БЕЛТА.

З сярэдзіны ХІХ стагоддзя кніга захоўвалася ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Яе прывезлі ў Мінск спецыяльна для выставы «Беларусь: адраджэнне духоўнасці».
«Даставіць у музей першую друкаваную Біблію Францішка Скарыны было для нас задачай нумар адзін, калі мы пачалі працаваць над выставай. Мы хацелі паказаць станаўленне духоўнасці беларускага народа, пачынаючы ад дахрысціянскага перыяду. Вядома, не маглі не прадставіць працу Францыска Скарыны», — падкрэсліла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага музея Ніна Калымага.
Для захоўвання ўнікальнага помніка кнігадрукавання створаныя ўсе неабходныя ўмовы. «Пад каўпаком у вітрыне будзе падтрымлівацца тэмпература 15-17 градусаў цяпла і вільготнасць 50-60%», — распавяла намеснік дырэктара музея.
Кніга будзе прадстаўленая наведвальнікам да снежня. Таксама на выставе можна ўбачыць дзейны друкарскі станок, з дапамогай якога кожны зможа вырабіць копію гравюры беларускага першадрукара.
-
Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі
-
Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў
-
У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары