Свет44

Аунг Сан Су Чжы публічна асудзіла гвалт супраць мусульман у М'янме

Дзяржаўны дарадца і дэ-факта кіраўнік урада М'янмы Аунг Сан Су Чжы ўпершыню публічна асудзіла гвалт супраць мусульманскай меншасці рахінджа у штаце Ракхайн. У сваім тэлезвароце да народа ў аўторак, 19 верасня, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру заявіла аб непрымальнасці любых парушэнняў правоў чалавека, ад каго б яны ні зыходзілі, паведамляе Dw.de.

Яна абяцала прыняць меры супраць парушальнікаў незалежна ад іх рэлігійнай, этнічнай і палітычнай прыналежнасці.

«Усе мы хочам міру, а не вайны», — запэўніла Аунг Сан Су Чжы, дадаўшы, што яна спачувае ўсім людзям, якія пацярпелі ад канфлікту ў Ракхайне. Дзяржаўны дарадца М'янмы абяцала асабіста азнаёміцца з тым, што адбываецца ў гэтым рэгіёне і дапусціць у краіну замежных назіральнікаў.

У той жа час яна заклікала сусветную супольнасць да цярпення. «Мы маладая і далікатная дэмакратыя, якая сутыкаецца з вялікай колькасцю праблем», — патлумачыла Су Чжы. Яна таксама не стала паглыбляцца ў дэталі з нагоды дзеянняў вайскоўцаў.

Аунг Сан Су Чжы выказала гатоўнасць «у любы момант» вывучыць статус рахінджа, якія ў апошнія тыдні масава бягуць у суседнюю Бангладэш, ратуючыся ад гвалту ў Ракхайне. Паводле яе слоў, М'янма гатова садзейнічаць вяртанню бежанцаў. Пры гэтым дзярждарадца не сказала нічога аб гарантыях вяртання.

Урад М'янмы ўжо многія месяцы праводзіць сілавую аперацыю супраць рахінджа, якіх у краіне называюць «бенгальскімі тэрарыстамі». Ахвярамі гэтай аперацыі, а таксама міжрэлігійных сутыкненняў сталі многія сотні людзей, пераважна рахінджа. У Бангладэш збеглі ўжо больш за 400 тысяч мусульман.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць