Меркаванні1818

Раваровая сцежка на Куйбышава: хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды? ФОТЫ

Падыходзіць да завяршэння рэканструкцыя вуліцы Куйбышава. Летам цалкам пераклалі асфальт, замянілі ліўневую каналізацыю і цяпер сканчаюць укладваць новую плітку на тратуарах.

Аднак пры пашырэнні скрыжавання вуліц Куйбышава і Кульман была дапушчана памылка, якая стварае нязручнасць пешаходам і асабліва раварыстам. На першы погляд, пайшлі насустрач апошнім — абсталявалі праезд праз пешаходныя пераходы на скрыжаванні і дадалі чырвоную паласу з краю тратуара. Але ў іншым месцы стварылі і перашкоду, бо зрушылі прыпынак «Вул. Кульман» такім чынам, што праехаць можна толькі праз людзей, якія чакаюць транспарт.

Неяк інакш абмінуць прыпынак нельга, а рух веласіпедыстаў па гэтай вуліцы досыць інтэнсіўны. Перад і пасля прыпынку выдатныя шырокія тратуары, дзе месца хапае ўсім.

А між тым проста побач з прыпынкам размешчаны адна з найлепшых крамаў велазапчастак у горадзе, якая дадаткова павялічвае велатрафік. Адразу за прыпынкам цяпер апынуўся газон, за які нехта адказвае, і яго адразу ў мэтах абароны ад пешаходаў і раварыстаў абаранілі паласатай стужкай.

Я дадаў некалькі фотаў, дзе відаць, як быў размешчаны прыпынак раней і якім маршрутам праязджалі міма яго раварысты. А таксама здымкі, дзе наглядна бачныя цяжкасці ў праездзе на ровары гэтага вузкага месца.

У галаве не ўкладваецца, пра што думалі праекціроўшчыкі і як прыйшлі да такога нелагічнага рашэння. Побач галоўны прадуктовы рынак краіны і наплыў пасажыраў грамадскага транспарту бывае інтэнсіўным. Прычым сярод іх чакана шмат пенсіянераў. Прыпынак уляпілі туды, куды зручна было праекціроўшчыкам, але не жыхарам раёна.

Ці варта было на пустым месцы ствараць такі канфлікт інтарэсаў, ці ўсё-ткі лепш было вырашыць праблему яшчэ на этапе праектавання скрыжавання?

Каментары18

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць