Свет

Па справе аб выбуху ў лонданскім метро арыштаваныя яшчэ трое

Па справе аб выбуху на станцыі лонданскага метро «Парсанс-грын» арыштаваныя яшчэ тры чалавекі, паведамляе брытанская паліцыя. Такім чынам, усяго пад арыштам знаходзяцца пяць чалавек, піша ВВС.

Усе тры арышты былі зробленыя ў горадзе Ньюпарт на поўдні Уэльса. Двое мужчын ва ўзросце 48 і 30 гадоў былі арыштаваныя ў сераду, яшчэ адзін 25-гадовы мужчына быў арыштаваны напярэдадні ўвечары.

«Цяпер пад арыштам знаходзяцца пяць чалавек, ператрусы праводзяцца па чатырох адрасах. Мы лічым, што ператрусы могуць заняць некалькі дзён», — сказаў кіраўнік антытэрарыстычнага падраздзялення лонданскай паліцыі Дын Хейдон.

У суботу па справе аб выбуху былі арыштаваныя двое мужчын: аднаго, якому 18 гадоў, арыштавалі ў порце Дуўр, другога, 21-гадовага, узялі пад арышт на захадзе Лондана.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы юнак жыў у доме пажылой пары Пенелопы і Рональда Джонс у горадзе Санберы-он-Тэмз. На працягу 40 гадоў яны сталі прыёмнымі бацькамі больш за 300 дзяцей, уключаючы васьмярых бежанцаў.

Таксама вядома, што ва ўзросце 15 гадоў юнак прыехаў у Брытанію з Ірака пасля смерці сваіх бацькоў.

Паводле інфармацыі Бі-бі-сі, яшчэ да арышту аб ім паступалі паведамленні ў праграму па барацьбе з экстрэмізмам. Аднак пакуль няма звестак аб тым, хто перадаў уладам інфармацыю пра яго і ў чым яна заключалася.

21-гадовы мужчына, як мяркуецца, з'яўляецца выхадцам з Сірыі па імі Ях'я Фарук. Паведамляецца, што ён працаваў у грыль-бары Aladdins у лонданскім раёне Хаўнслоў і раней таксама жыў у доме Джонсаў, будучы прыёмным дзіцем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе9

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка1

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе9

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць