Не першы год у Беларусі трывае традыцыя браць удзел у святкаванні супольнай з літоўцамі і латышамі даты — Дня адзінства балтаў, што прыпадае на 22 верасня. Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам у Літве і Латвіі, заснаваным ў 2000 годзе рашэннем парламентаў гэтых краін ў памяць пра бітву пад Шаўлямі (1236).
Па вечарах на пагорках і старажытных гарадзішчах запальваюцца вогнішчы.



Сёлета вогнішчы запалалі больш чым у 200 месцах, у тым ліку на трох дзясятках пагоркаў па-за тэрыторыямі сучасных Літвы і Латвіі — у тым ліку і ў Беларусі.
Карта агнёў на Дзень адзінства балтаў сёлета пашырылася і на поўдзень Беларусі: вогнішчы запалалі каля Гомеля, Пінска, Жабінкі, Салігорска, Пружанаў. Традыцыйна актыўныя — на поўначы Беларусі (Полацк, Віцебск, Лепель, Орша) і паўночным захадзе (Глыбокае, Паставы, Вілейка, Смаргонь).

Заззялі агні таксама ў Цвяры, пад Масквой, ля Варонежа, у Жытоміры і каля Беластока.
-
Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?
-
Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах
-
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары