Каханне і сэкс2020

Яшчэ адно шыкоўнае беларускае вяселле зладзілі маладыя ў Гродне ФОТЫ

Вікторыя і Міхась Петрусевічы пазнаёміліся тры гады таму. Можна сказаць, выпадкова. Вікторыя падбірала сабе ноўтбук, а Міхась быў тым самым добрым знаёмым брата, які разбіраецца ў камп’ютарах і дрэннага не параіць.

Хутка яны зразумелі, што на адной хвалі. Вікторыя — настаўніца беларускай мовы, Міхась — праграміст, але паколькі сам з палескай глыбінкі, то мова яму была і застаецца вельмі блізкай. На гэтым і сышліся.

«Мы з ім як пазнаёміліся, так на беларускай мове заўсёды і размаўлялі. Таму калі Міхась рабіў прапанову, было зразумела, што вяселле ў нас будзе беларускае. Адразу пачалі думаць, дзе адшукаць шлюбныя строі», — прыгадвае Вікторыя.

Была думка набыць звычайную вясельную сукенку і нашыць арнамент, але яе адмялі. Потым была ідэя ўзяць аўтэнтычныя строі ў музеі, але і гэтую думку адкінулі. Тады вырашылі звярнуцца да беларускай дызайнеркі Настассі Фальковіч, якая вырабіла шлюбныя строі для Адар’і Яцэвіч і Паўла Шута.

«Мы ўвялі дрэс-код для гасцей, але, на жаль, не ўсе з ім згадзіліся, — кажа Вікторыя. — Хтосьці сказаў, што цяжка штосьці адшукаць, а хтосьці не знайшоў менавіта тое, што хацеў. Таму атрымалася па-рознаму. Але галоўнае, што частка гасцей усё ж адрэагавала нармальна і прытрымалася дрэс-коду. Мы таксама вырабілі ўсім бутаньеркі: для хлопцаў — бел-чырвона-белую стужку з васільком, для дзяўчат — бел-чырвона-белую стужку з рамонкам».

На цырымоніі ў касцёле арганіст выканаў для маладых «Магутны Божа». Вікторыя запэўнівае, што мурашы па скуры пабеглі ва ўсіх.

Само вяселле маладыя святкавалі ў звычайнай кавярні, але ўпрыгожылі яе палескімі даматканымі ручнікамі, некаторым з якіх ужо пад 80 год.

«Тамада наш хоць і працуе ў гэтай сферы ўжо 25 гадоў, але з беларускай мовай сутыкнуўся ўпершыню, — распавядае Вікторыя. — Ён вельмі харызматычны чалавек, хацелася запрасіць менавіта яго, таму запыталася, ці возьмецца правесці па-беларуску. Сказаў, што паспрабуе. Канечне, вуха калі-нікалі рэзалі рускія словы, але не ў гэтым быў сэнс. Галоўнае, што ён сам атрымліваў ад гэтага кайф. У яго ўсё атрымалася, і людзям таксама спадабалася».

Фатаграфаваў вяселле вядомы гродзенскі фатограф Сяргей Марозаў.

«Ён даўно марыў паздымаць вяселле ў беларускім стылі. Да яго з Сібіры якраз прыехаў бацька, які даўно прасіў сына ўзяць з сабой на вяселле. І вось мары ў абодвух збыліся, — дадае Вікторыя. — Бацька Сяргея быў у захапленні, што трапіў у дадатак не на звычайнае, а з нацыянальным каларытам».

Для гарадзенцаў нацыянальнае вяселле таксама гэтакая разынка, таму Міхась з Вікторыяй трапілі далёка не ў адзін аб’ектыў.

«Мы стаялі ля Катэдральнага касцёла Францішка Ксаверыя і чакалі пачатку цырымоніі. А там побач з касцёлам — пешаходны пераход. Народ пачаў масава спыняцца і фатаграфаваць нас. Было прыемна, канечне. Дарэчы, у касцёле было тое самае. Група палякаў, што прыйшлі туды на экскурсію, сталі нас фатаграфаваць. Мы з Міхасём адчувалі сябе сапраўднымі музейнымі экспанатамі», — жартуе Вікторыя.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць