Інцыдэнт адбыўся 7 кастрычніка. У міліцыю звярнуўся віцябчук, які паведаміў, што невядомы хуліган прычыніў цялесныя пашкоджанні яго 12-гадоваму сыну (куля ад пнеўматычнай зброі прабіла руку), піша БелТА.
Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што злачынства здзейсніў 15-гадовы школьнік. Падлетак вырашыў пагуляцца і стаў страляць з акна па хлопцах, што хаваліся ад дажджу ў двары. Высветлілася, што зброя, з якой страляў старшакласнік, належала яго бацьку (захоўвалася ў кватэры).
Гарадскі аддзел следчага камітэта завёў крымінальную справу. Праваахоўнікі канфіскавалі пнеўматычную вінтоўку і пнеўматычны пісталет, а таксама аптычны прыцэл і тры скрынкі з кулямі.
Каментары