Улада88

Польшча і Украіна стварылі сістэму залпавага агню для барацьбы з беспілотнікамі

Сістэма залпавага агню ZRN-01 Stokrotka з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва ГК «Укроборонпром» з WB Group, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых прыватных аб'яднанняў польскага абаронна-прамысловага комплексу. Гэтая распрацоўка дэманструецца ва Украіне на выставе «Зброя і бяспека», піша сайт Украбаранпрама.

ZRN-01 Stokrotka прызначана для выяўлення і паразы наземных мэт, ад пяхоты да абароненых схованак, а таксама для знішчэння паветраных цэляў, у першую чаргу — беспілотных лятаючых апаратаў. Для гэтага сістэма залпавага агню абсталявана сучаснай сістэмай выяўлення цэляў, якая ўключае ўкраінскі радар, аптычныя прылады і лічбавую сістэму кіравання агнём польскай вытворчасці.

Сістэма выяўлення цэляў дазваляе выяўляць нават малыя беспілотныя апараты, у тым ліку з кампазітных «празрыстых» матэрыялаў, на адлегласці 10 км. А за знішчэнне адпавядаюць украінскія некіраваныя ракеты РС-80ПО.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі ракеты дазваляюць знішчаць цэлі на вышыні да 4 км, што значна перавышае максімальную эфектыўную вышыню палёту малых беспілотнікаў. Акрамя таго, магчымасці сістэмы дазваляюць знішчаць налёт «зграі» дронаў, дзякуючы высокай хуткастрэльнасці сістэмы.

ZRN-01 Stokrotka змантаваная на шасі вялікай праходнасці STAR 265M2 ў 6 × 6, якое забяспечвае мабільнасць сістэмы. Пры гэтым ZRN-01 Stokrotka можна паставіць на любую платформу, ад іншых колавых або гусенічных шасі да караблёў.

Зараз сістэма рыхтуецца да выпрабаванняў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць