Свет1818

Мама Віталя Шчэрбы: «Мой сын згвалціў украінскую гімнастку? Гэта поўная лухта!»

Валянціна Мікалаеўна Шчэрба, мама шасціразовага алімпійскага чэмпіёна па спартыўнай гімнастыцы, пракаментавала для «Народнай Волі» абвінавачванні на адрас яе сына. «Магчыма, Таня хоча грошай», - выказвае здагадку наша суразмоўніца.

— Гэта поўнае трызненне! — кажа мама Віталя Шчэрбы. — І самае прыкрае ў гэтай гісторыі, што цяпер сыну трэба будзе апраўдвацца і, як той казаў, даказваць, што ты не вярблюд. Бо абвінаваціць праз амаль 30 гадоў — прасцей няма куды. І вось пытанне: раней у Таццяны Гуцу на такое «прызнанне» не было часу? Чаму чакала? З-за чаго не выдала «навіну» па гарачых слядах? А цяпер яна выдае «сенсацыю». Безумоўна, патрэбны эфект будзе дасягнуты — Гуцу зноў апынецца ў цэнтры ўвагі СМІ. Значна складаней апраўдвацца таму, каго абвінавацілі.

— Які сэнс ёй вінаваціць Віталя?

- Можа быць, Таня, ведаючы, што ў сына ў Амерыцы бізнэс, хоча грошы з яго «зняць»? Але я ўпэўнена, што ён будзе абараняць сваё добрае імя.

— Якія адносіны былі ў Віталя з Таццянай у той час, калі яны былі спартоўцамі?

— Чыста сяброўскія. Разам знаходзіліся на зборах, спаборніцтвах… Сын і з Таняй сябраваў, і з усімі астатнімі гімнасткамі. Можа быць, Віталь Шчэрба ўсю жаночую каманду згвалціў? Лухта! І нешта я нічога не чула, каб нехта з былых спартсменаў пацвердзіў словы Таццяны Гуцу. Думаю, у бліжэйшы час скажа сваё слова і сын. Ён не будзе маўчаць, калі яго паліваюць брудам.

Украінская алімпійская чэмпіёнка: «Віталь Шчэрба — монстр, ён згвалціў мяне, калі я была 15-гадовай дзяўчынкай»

Каментары18

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць