Грамадства2323

Былы палітвязень Юрый Рубцоў: У Нямеччыне працую памочнікам майстра за 68 еўра ў месяц

Гамяльчук, які папрасіў палітычны прытулак, распавёў «Народнай Волі» пра тое, калі будзе разгледжана яго апеляцыя, і чым ён займаецца цяпер у Нямеччыне.

Нагадаем, Германія адмовіла ў палітычным прытулку беларусу, былому палітвязню Юрыю Рубцову. Такі адказ ён атрымаў яшчэ 1 чэрвеня пасля больш чым гадавога чакання прыняцця рашэння па гэтым пытанні. Аднак беларус падаў апеляцыю на рашэнне нямецкіх уладаў і цяпер чакае новага судовага разбору.

— Маёй справай займаюцца адвакаты, застаецца толькі чакаць суда, — распавядае Юры Рубцоў. — Тры разы на тыдзень хаджу на курсы нямецкай мовы. Падзарабляю памочнікам хатняга майстра ў інтэрнаце, у якім жыву. Жыццё аднастайнае. Адно можна сказаць — матэрыяльных цяжкасцяў няма. Крыху больш за месяц таму зрабілі аперацыю на калене, прайшоў курс лячэбнай гімнастыкі.

— Што ўваходзіць у абавязкі памочніка хатняга майстра?

— Мяняю перагарэлыя лямпачкі, паламаныя замкі ў дзвярах. Двойчы выламваў дзверы ў пакоі, у якіх неспадзявана зачыніліся малыя, а адамкнуць замок не маглі. Збіраю мэблю жыхарам, ліквідуем засоры ў каналізацыі на кухні і працечкі вады. Нават вентыляцыю чысціў. Адным словам, даглядаю ўвесь дом. Суседзі, грамадзяне Германіі, часам просяць дапамогу, так што ім таксама не адмаўляю. Мяняю колы на аўто, часам дапамагаю занесці мэблю. Таму моцна сумаваць не даводзіцца. Сачу за тым, каб у доме ўсё функцыянавала.

— У вас ёсць нейкая фіксаваная зарплата?

— Ёсць дапамога — 315 еўра. І не вельмі вялікі заробак, хоць працую афіцыйна. Наогул, у Германіі мінімальная аплата адной гадзіны — не менш за 8 еўра. Але я — не грамадзянін Германіі, таму прапануецца падпрацоўка, якая аплачваецца па 80 цэнтаў за гадзіну, а працаваць можаш чатыры гадзіны на дзень. У выніку ў месяц выходзіць 68 еўра. Гэта грамадская нагрузка з невялікай выплатай. Я, шчыра кажучы, не хацеў гэтым займацца, але майстар, убачыўшы мае вырабы з дрэва, настаяў на тым, каб менавіта мяне ўзялі да яго памочнікам, хоць былі і іншыя ахвотныя на гэтае месца.

— Юрый, калі прыкладна разгледзяць вашу апеляцыю?

— Пра гэта мне нічога не вядома. У Нямеччыне няма жорсткіх абмежаванняў па часе пасяджэння суда з моманту падачы заявы. Таму чакаем…

Каментары23

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць