Усяго патроху77

Няма дапаможнікаў для беларускамоўных клясаў

У некаторых школах Менску і рэгіёнаў узьнікаюць пытаньні з бракам дапаможнай літаратуры па-беларуску. Часьцей за ўсё бацькі самастойна вырашаюць праблему.

У некаторых школах Менску і рэгіёнаў узьнікаюць пытаньні з бракам дапаможнай літаратуры па-беларуску. Часьцей за ўсё бацькі самастойна вырашаюць праблему.

Чытачы «Нашай Нівы» са Смалявічаў Іван ды Тацяна Грыгаровічы зьвярнуліся ў Рэдакцыю з наступнай праблемай. Іх сын навучаецца ў менскай гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.Ахрэмчыка.

Ужо другі год ён вымушаны карыстацца дапаможнымі падручнікамі, выдадзенымі на расейскай мове. Гэта й дапаможнік па сусьветнай гісторыі і атлясы па геаграфіі. У мінулым годзе не было дапаможнікаў па матэматыцы на роднай мове, сёлета такая ж праблема ўзьнікла з дапаможнікам па фізыцы. Тацяна Грыгаровіч вырашала пытаньне самастойна, у адміністрацыю навучальнай установы не зьвярталася. Па яе словах, так робіць шмат хто зь іншых бацькоў – едуць па гарадзкіх кнігарнях ды шукаюць патрэбныя падручнікі.

Пэўныя праблемы з дапаможнікамі на роднай мове маюць і іншыя грамадзяне, чые дзеці навучаюцца ў беларускамоўных школах, альбо атрымліваюць адукацыю па індывідуальнай праграме, як, напрыклад, Янка Лапіцкі з Жодзіна, дзе не засталося школаў зь беларускай мовай навучаньня. Яго бацька Алесь кажа, што летась ім бракавала беларускамоўнага дапаможніка па інфарматыцы.

Перша- і другаклясьнікі беларускамоўных гімназій, якія вывучаюць ангельскую мову, вымушаныя купляць расейскамоўныя падручнікі.

Як паказвае прыклад адной са школаў Слонімскага раёну, пытаньні з адсутнасьцю дапаможнай літаратуры ўзьнікаюць ня толькі ў сталіцы. Настаўніца гісторыі Кацярына Межавец распавяла гісторыю пра недахоп падручнікаў па-беларуску па прадмеце «Чалавек і грамадзтва». Атлясаў па гісторыі, якую выкладала Кацярына, у іх не было ўвогуле — ні па-беларуску, ні па-расейску.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць