Аўто1717

Стала вядома, калі могуць змяніць сістэму «дарожнага падатку»

Фота Сяргея Гудзіліна

Змены ў механізме выплаты «дарожнага збору» будуць ажыццёўлены не раней за 1 студзеня 2019 года. Пра гэта падчас прамой лініі распавёў намеснік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч, піша Tut.by.

Пытанне задала жыхарка Баранавіч. У ходзе размовы гаворка ішла пра тое, што цяперашняя сістэма выплаты дзяржпошліны недасканалая.

— Калі я выплаціла дзяржпошліну, а затым прадала і купіла новую машыну, то мне зноў трэба аплачваць «дарожны падатак». Ці будуць змены, якія і калі? — пацікавілася жыхарка райцэнтра.

— Пагаджуся, што зараз механізм выплаты дзяржпошліны недасканалы: мы атрымліваем такія пытанні і на прамых лініях, у запытах, і дэпутаты неаднаразова падымаюць гэтае пытанне. Таму цяпер усе датычныя ведамствы па даручэнні ўрада разглядаюць і прапануюць, як механізм выплаты дзяржпошліны можна змяніць, — адзначыў намеснік міністра. — Хачу сказаць, што змены будуць прынятыя не раней за 1 студзеня 2019 года. Яшчэ год аўтамабілістам давядзецца перачакаць.

Змены ў дзяржпошліне закрануць два пункты. Па-першае, само паняцце дзяржпошліны прапануюць замяніць падаткам. Для гэтага ў заканадаўстве будуць прыняты адпаведныя папраўкі.

Па-другое, прапануецца адвязаць дзяржпошліну ад працэдуры праходжання тэхагляду і спаганяць яе за фактычнае карыстанне дарожнай сеткай, а таксама дазволіць аўтамабілістам выплачваць пошліну часткамі, як страхоўку.

- Спачатку прапаноўвалі прывязаць дзяржпошліну да страхоўкі. Але гэты варыянт не быў прыняты.

А вось механізм выплаты ў некалькі частак мы разглядаем. Акрамя гэтага, ёсць прапанова спаганяць плату пры фактычным выкарыстанні дарожнай сеткі.

Каб рамкі BelToll або камеры фіксацыі хуткасці счытвалі, выплачаная пошліна ці не. Пакуль мы разглядаем, ці магчыма гэта тэхнічна. Аднак абмоўлюся, пакуль што гаворка ідзе аб праекце і прапановах. Пакуль яны не прынятыя. Як толькі будуць вылучаны прапановы, мы абмяркуем іх з зацікаўленымі ведамствамі, вынесем на грамадскае абмеркаванне, каб людзі выказалі сваё меркаванне.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

Хітры беларус змяніў імя і прозвішча, каб абысці забарону на ўезд у Фінляндыю. Але не пракаціла12

Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж6

У Талачынскім раёне на чыгуначным пераездзе захрас аўтавоз

Заўзятары ПСЖ пасля перамогі каманды ўчынілі беспарадкі — фанаты палілі машыны і грамілі крамы23

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае17

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ5

Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы седзіце2

У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі4

Насельніцтва Японіі за пяць гадоў скарацілася на тры мільёны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць