Свет88

Трансгендар упершыню заняла дзяржаўную пасаду ў ЗША

У Вірджыніі трансгендар і прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Даніка Роэм упершыню стала членам Палаты дэлегатаў штата. Яна выйграла выбары ў шматгадовага члена Палаты дэлегатаў Вірджыніі Роберта Маршала, які называў сябе «галоўным гамафобам» штата. Пра гэта піша The Washington Post.

32-гадовая былая журналістка Даніка Роэм стала членам Палаты дэлегатаў Вірджыніі, перамогшы рэспубліканца Роберта Маршала, які займаў гэтую пасаду больш за 20 гадоў. Яна стане першым адкрытым трансгендарам на дзяржаўнай пасадзе ў ЗША. Раней кандыдат-трансгендар быў абраны ў Нью-Гэмпшыры ў 2012 годзе, але ён не ўступіў у пасаду, таксама трансгендар працаваў у парламенце штата Масачусэтс у пачатку 1990-х, але ён не заяўляў пра сваю трансгендарнасць падчас агітацыі.

Маршал быў самым кансерватыўным заканадаўцам штата Вірджынія, піша выданне, а Роэм увасабляе большасць з таго, з чым змагаўся Маршал у Палаце дэлегатаў. 73-гадовы палітык адмовіўся ад дэбатаў з Роэм і выказваўся пра яе ў мужчынскім родзе. У сваім фэйсбуку ён напісаў, што «мае намер працягваць барацьбу за вас [жыхароў штата] у будучыні, але ў іншай ролі».

Роэм атрымала 54,6% галасоў, а Маршал — 45,4%. Былой журналістцы ўдалося сабраць на сваю кампанію амаль у 3 разы больш грошай, чым Маршалу — $500 тысяч. Большая частка ахвяраванняў паступіла ад прыхільнікаў ЛГБТ. Работнікі штаба Роэм правялі агітацыю ў 75 тысячах дамоў, а работнікі штаба Маршала — у 49 тысячах дамоў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі76

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі76

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць