Гісторыя1212

Якія навуковыя працы напісалі прэтэндэнты на званне акадэмікаў па спецыяльнасці «гісторыя Беларусі»

16 лістапада 2017 года ў Акадэміі навук адбудзецца галасаванне за прэтэндэнтаў на вакантныя 13 званняў акадэмікаў і больш за 30 членаў-карэспандэнтаў. За званне акадэміка па спецыяльнасці «гісторыя Беларусі» намячаецца барацьба. Вакансія адна, а кандыдатаў двое. Гэта спецыяліст па гісторыі Камуністычнай партыі, хутчэй ідэолаг, чым гісторык, Уладзімір Бабкоў і былы дырэктар Інстытута гісторыі НАН РБ Аляксандр Каваленя.

«У Бабкова апошні раз напісаная самастойна кніжка, якую можна прынамсі ўмоўна лічыць навуковай манаграфіяй, выйшла ў 1989 г., і мела яна назву «Возрождение духа ленинизма». Доктарскую дысертацыю кандыдат у акадэмікі абараніў яшчэ ў 1977 г. на тэму «Деятельность Компартии Белоруссии по улучшению состава партийных рядов и совершенствованию структуры партийных организаций в развитом социалистическом обществе», — расказвае гісторык Аляксандр Пашкевіч.

«У Кавалені апошняя такая кніжка выйшла ў 2001 г., пад назвай «Беларусь, 1939-1945 гг.: Война и политика» (аб'ём 204 с.). Акрамя яе, манаграфія ў яго толькі адна, выдадзеная ў 1999 г. (яна ж і доктарская дысертацыя на тэму «Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі,1941—1944: Вытокі.Структура. Дзейнасць»),— кажа Пашкевіч і дадае. — Можна было б сказаць яшчэ шмат чаго, але, бадай што, хопіць і гэтага».

«На сайце НАНБ пра Каваленю, дарэчы, напісана: «Автор более 400 научных и научно-методических трудов, в том числе 21 монографии…». Але не варта інфармацыю пра такую колькасць манаграфій успрымаць сур'ёзна. Тут гаворка ідзе ў асноўным пра так званыя «калектыўныя манаграфіі» — абагульняльныя зборнікі на розныя звычайна шырокія тэмы, дзе Каваленю належыць толькі нейкі раздзел (прытым не факт, што і ён напісаны індывідуальна, а не ў сааўтарстве). Фактычна гэта больш падобна на артыкул, чым на кнігу. Але для пускання пылу ў вочы гэта добра надаецца, асабліва для людзей, якія не ведаюць «кухні». Калі ж угледзецца ва ўсё гэта больш пільна, то індывідуальных манаграфій з 21 акажацца толькі дзве», — тлумачыць Пашкевіч.

Чытайце таксама:

Жураўкоў, Васілевіч, Лукашанец, Марзалюк… Хто прэтэндуе ў акадэмікі і член-карэспандэнты?

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале10

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю34

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале10

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць