Культура33

Бульба. Зараджай мазгі

Мастацтва нямала зрабіла для папулярызацыі бульбы. Адразу неяк прыходзяць на думку «Ядучы бульбу» Ван Гога. Але выставачны праект, што адбываецца гэтымі днямі ў менскай галерэі «Унівэрсітэт Культуры», даказвае, што сёньня хутчэй яна, карняплод і легенда, робіць рэкляму ўсім мастакам‑удзельнікам.

Арт‑Бульба. Выставачны праект мастацкай галерэі «Унівэрсітэт культуры». Кастрычніцкая пл. 1 (Палац Рэспублікі)

«Бульба» — небеларускае слова. Вытокі яго хаваюцца ў старажытнагрэцкай, дзе слова «больбос» абазначала цыбулю.

Пазьней, У Талмудзе «бульбусам» габрэі таксама назывуць цыбулю, праўда, адзін яе вельмі спэцыфічны гатунак. У часы Асьветніцта ж, «бульбус» ў шмат якіх эўрапейскіх мовах абазначаў проста «тоўстае карэньне». Слова на працягу стагодзьдзяў то ўсплывалі у розных лексычных значэньнях, ня маючы сілаў прычапіцца не да аднаго прадмету, ці нават зьнікалі на каторы час, покуль са спакойнай душой не прыжылося на глебе беларускай мовы.

2210 год. Вялізная Беларуская энцыкляпэдыя. «Хрыстафор Калюмб, (1451‑1506) — гішпанскі бізнэсовец, першы экспартэр бульбы».

Па прыбыцьці ў Эўропу амэрыканская гародніна ўсімі сваімі каранямі пачала прырастаць да мясцовых моваў. Старалася падлашчыцца да іншых, больш знаных пладоў, і гэтак, хаця б бачком прычапіцца да іх старажытных культурных радаводаў. Часам ёй гэта ўдавалася. Напрыклад па‑французку «бульба» будзе pomme de terre, даслоўна — «земляны яблык».

Беларуская версія першароднага грэху:«З‑пад бярозавай калоды вылазіць Зьмей‑Спакушальнік і кажа: «Еўка, слухай, тут такое дзела, будзь чалавекам — хапані забароненую бульбу!»

Мастацтва нямала зрабіла для папулярызацыі бульбы. Адразу неяк прыходзяць на думку «Паядаючы бульбу» Ван Гога. Але выставачны праект, што адбываецца гэтымі днямі ў менскай галерэі «Унівэрсітэт Культуры», даказвае, што сёньня хутчэй яна, карняплод і легенда, робіць рэкляму ўсім мастакам‑удзельнікам, даючы амаль гатовыя тэмы для працаў і ўжо фактам свайго зьяўленьня на палотнах і ў скульптурах прыцягвае ўвагу публікі. Тут не ідзе гутаркі пра стварэньне міту пры пасяродку мастацтва, на «Арт‑Бульбе»мастакі хутчэй летапішуць гэты міт, пашыраючы нашыя ўяўленьні пра яго. У творах выяўлена тое, што даўно прасілася навонкі. Напрыклад, праца Андрэя Хацяноўскага «Залаты запас Беларусі» — фігуральна зразуметая канцэпцыя бульбы як беларускага золата. На выставе заўважны таксама спробы зазірнуць на адваротны бок міту. І таму ж, пэўна, сярод працаў знайшлося месца — калярадскага жука, гэткага альтэр‑эга бульбы.

Шмат хто з аўтараў абсалютна сьвядома працуе з вобразам бульбы як з гатовым культурнымі клішэ. Напрыклад, абгарнуўшы бульбу ў прывабную абгортку шакаляднага батончыка, зараджаць мазгі заклікае Андрэй Валавік у сваёй працы «Nuts па‑беларуску».

Хоць міт пра Маці‑Бульбу ўжо даўно створаны, але гэтую выставу рука не падымецца назваць «спэкуляцыя на тэме» — па шчырасьці не так многа ўжо зроблена ў мастацтве на бульбяным фронце, і пакуль сказаць ёсьць што.

Павал Касьцюкевіч

P.S. Прыходзіць неяк Гогаль да Тараса Бульбы і кажа яму: «Я цябе нарадзіў, я цябе і зьем».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць