Спорт6868

Скандал: БАТЭ выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце пасля гульні рукой Віталя Радзівонава ВІДЭА

Сёлетні чэмпіянат Беларусі аказаўся самы цікавы за апошнія гады. Але і самым скандальны.

У 29-м туры барысаўскі БАТЭ атрымаў перамогу над гродзенскім «Нёманам» — 3:1.

Віталь Радзівонаў.

Адметна, што гродзенцы адкрылі лік у першым тайме. Пасля перапынку футбалісты БАТЭ змаглі пераламіць сітуацыю, прычым у выпадку з другім голам суддзі не заўважылі, як Віталь Радзівонаў падыграў сабе рукой. Футбалісты «Нёмана» спрабавалі даказаць сваю рацыю, і арбітр выдаліў аднаго з іх. На гэтым інтрыга ў матчы знікла.

Салігорскі «Шахцёр» тым часам прайграў жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» з лікам 1:2. Прычым і тут не абышлося без скандалу. Свой другі гол жодзінцы, найхутчэй, забілі з афсайда.

Мінскае «Дынама» перамагло «Крумкачоў» — 1:0. 

Такім чынам, перад апошнім турам верх турнірнай табліцы выглядае наступным чынам:

  1. БАТЭ — 67 балаў.
  2. «Дынама» (Мінск) — 65 балаў.
  3. «Шахцёр» (Салігорск) — 65 балаў.

26 лістапада ўсе прэтэндэнты на чэмпіёнства згуляюць са сваімі супернікамі ў гасцях. БАТЭ адправіцца да «Гарадзеі», мінскае «Дынама» паспаборнічае з «Віцебскам», а «Шахцёр» — з «Нёманам».

Такім чынам, БАТЭ у апошнім матчы дастаткова згуляць унічыю для чэмпіёнства. Бо па асабістых сустрэчах барысаўцы мацнейшыя і за «Шахцёр», і за «Дынама».

* * * 

Не менш цікавая сітуацыя і ў ніжняй частцы табліцы. «Нафтан» дакладна застанецца на апошнім месцы, а вось хто яшчэ вылеціць з вышэйшай лігі?

…13. «Мінск» — 23 балы.

14. «Крумкачы» (Мінск) — 22 балы.

15. «Славія» (Мазыр) — 20 балаў.

«Славія» згуляе ў гасцях з «Тарпеда-БелАЗам», а «Мінск» і «Крумкачы» — між сабой.

Калі матч сталічных каманд скончыцца ўнічыю, «Славія» ў любым выпадку застанецца па-за вышэйшай лігай.

Каментары68

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць