Культура11

24 лістапада ў выдавецтве «Янушкевіч» — чорная пятніца: зніжкі на Маркеса, Касцюшку, «Сэксуальную рэвалюцыю»…

На ўсе кніжкі дзейнічае зніжка 25%.

Выдавецтва далучаецца да сусветнага шалу «Чорнай пятніцы» і зніжае цэны на ўвесь свой асартымент кніг. Толькі адзін дзень можна набыць арыгінальныя даследаванні па гісторыі Беларусі і мастацкія творы, якія сталі бестселерамі. Вы знойдзеце шыкоўныя пераклады нобелеўскіх лаўрэатаў, творы пераможцаў прэмій Гедройца і «Дэбют», проста выдатную літаратуру на беларускай для прыемнага чытання на любы густ і ўзрост.

Сярод бестселераў выдавецтва «Янушкевіч»:

Аляксандр Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.

Спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць «савецкага чалавека».

 

Кухмістр Верашчака. Сакатала бочачка. Праўдзівая гісторыя нашых напояў

Новая кніга вядомага спецыяліста ў галіне кулінарнай справы Алеся Белага па гісторыі самых важных і знакавых алкагольных напояў Беларусі. У большасці выпадкаў яны былі цалкам забытыя ў нашай краіне, адкінутыя таталітарным ХХ стагоддзем як «чужынскія». Аўтар праз руплівае вывучэнне пісьмовых і візуальных крыніц імкнецца вярнуць забытыя традыцыі ў кантэкст сучаснасці. Перад вамі — унікальны ілюстраваны даведнік, надзейная крыніца ведаў і вобразаў у «пікантнай» і зусім мала знанай сферы айчыннай гісторыі і культуры.

 

Уладзімір Падалінскі. Прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме 1569 года

Манаграфія прысвечана дзейнасці і персанальнаму складу прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме ў ліпені — жніўні 1569 г. У кнізе аналізуюцца соймавыя дыскусіі і рашэнні па вызначэнні дзяржаўна-прававога статусу ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, забеспячэнні абароны краіны, вырашэнні мясцовых і асабістых спраў. Упершыню робіцца спроба стварыць калектыўны партрэт велікакняжацкіх сенатараў і земскіх паслоў, якія ўдзельнічалі ў працы Люблінскага сойма.

 

Анатоль Трафімчык. «Наш Касцюшка слаўны!»: Гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры

Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку.

 

Габрыель Гарсія Маркес. Каханне падчас халеры

«Каханне падчас халеры» — раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркеса (1927—2014). Упершыню выйшаў з друку ў 1985 годзе.

Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.

«Я ніколі не чытаў такой дзівоснай фінальнай часткі, такой сімфанічнай, упэўненай у сваёй дынаміцы і рытме, што плыве бы рачная лодка, а яе дасведчаны аўтар і штурман смела вядзе нас між небяспечнымі скептыцызмам і спачуваннем, па той самай рацэ, якую ўсе мы ведаем, і без яго навігацыі тут не будзе кахання…» — так узнёсла пра раман «Каханне падчас халеры» адгукнуўся на старонках The New York Times славуты амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан.

 

Ісмаіль Кадарэ. Хроніка ў камені

Творчасць албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, лаўрэата адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод — Міжнароднай Букераўскай прэміі 2005 года, шырока вядомая ва ўсім свеце. У рамане «Хроніка ў камені», які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры.

Раман І. Кадарэ «Хроніка ў камені» ніколі не выдаваўся на рускай мове, як і на мовах іншых суседзяў Беларусі. З гэтай прычыны беларускі пераклад з’яўляецца сапраўды ўнікальнай з’явай для ўсёй Усходняй Еўропы.

 

Макс Шчур. Галасы

У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца 2016 года за раман «Завяршыць гештальт», увайшлі апавяданні, напісаныя ў у 2011—2017 гг., а таксама новая аповесць «Чалавек з футаралам».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

Алесь Бяляцкі расказаў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся ВІДЭА

Алесь Бяляцкі: Мяне праз усю Беларусь правезлі з завязанымі вачыма ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць