Культура

Выйшла кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава 

У выдавецтве «Дыграф» выйшла новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з назвай «Каляндар на імгненне», піша bellit.info.

Як гаворыцца ў анатацыі, адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай «каляндарнай» вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым плане — філасофскае асэнсаванне творчасці як спосабу быцця і быцця як творчасці.

Таксама на кнігу з’явіўся разгорнуты водгук на сайце «Новыя беларускія кнігі».

Зборнік «Каляндар на імгненне» прадаецца ў краме цэнтры Менску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16. Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў.

Выдавецтва «Дыграф» заснаваў у снежні мінулага года выдавец Раман Цымбераў пасля таго, як індывідуальным прадпрымальнікам забаранілі выдаваць кнігі. «Каляндар на імгненне» быў першай кнігай, выпушчанай выдавецтвам, і выглядае апошняй. У панядзелак Раман Цымбераў раптоўна памёр ва ўзросце 44 гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

У Пецярбургу прадпрымальнік з нажом прабраўся ў Эрмітаж і з імператарскага крэсла звярнуўся да Пуціна1

Кая Калас: Расія, Кітай і ЗША хочуць разбурыць Еўрасаюз8

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь2

Украіна стварыла ўласную кіраваную авіябомбу3

€3,5 мільёна за прэпарат. Новы рэкордны збор на лячэнне дзіцяці закрыты ўсяго за пяць тыдняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць