Навука і тэхналогіі99

Бамжоў Нью-Ёрка прапанавалі сяліць у сотах, што мацуюцца на шматпавярховіках ФОТА

Дызайнерскае агенцтва з Нью-Ёрка прапанавала з розумам выкарыстоўваць глухія сцены гмахаў, замацоўваючы на іх вось такое падабенства сотаў з пчалінага вулля, створаных на 3D-прынтары, ператвараючы сцены не толькі ў арт-аб'ект, але і забяспечваючы іх карыснымі функцыямі. Па-першае, на соты можна мацаваць дысплеі, ствараючы модную вонкавую рэкламу, а па-другое, унутры кожнае капсулы змогуць жыць бяздомныя.

Вонкавы бок модуляў прапануецца абшыць алюмініем, сталлю і ўцяпліць, да сцяны можна замацаваць кожную соту на спецыяльна падрыхтаванае загадзя рыштаванне з лесвічнымі пралётамі.

Дзякуючы сучасным тэхналогіям 3D-друку, глухую сцяну стандартнага пяціпавярховага дома можна абляпіць такімі жылымі «сотамі» усяго за некалькі дзён.

Унутранае абсталяванне кожнай капсулы таксама прапануецца друкаваць на 3D-прынтары з перапрацаваных пластыкавых адкідаў: гэта найбольш эканамічнае рашэнне.

Ашкленне сотаў днём будзе люстраным, не дазваляючы бачыць з вуліцы тое, што адбываецца ўнутры. Увечары ж можна будзе ператвараць яго ў мультымедыйны экран, транслюючы рэкламу і зарабляючы такім чынам грошы.

Ніхто пакуль не падумаў, ці спадабаецца такая ідэя жыхарам тых дамоў, на сценах якіх павесяць гэтыя «соты».

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу11

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі9

Прафесійны догляд без візіту ў салон: легендарны брэнд WAHL выпусціў лінейку для стрыжкі дома2

«Белавія» назвала топ-5 самых загружаных маршрутаў

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу11

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць