Грамадства2525

Хэдлайнерам дыскусіі БРСМ пра патрыятызм стаў расійскі прапагандыст з канала «Звезда»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх і «Адкрыты дыялог». Туды арганізатары запрашаюць розных гасцей, якія разважаюць на зададзеную тэму.

«Наша Ніва» ўжо рабіла рэпартажы з такіх «дыялогаў».

18 снежня тэмай сустрэчы стаў «Патрыятызм як філасофія жыцця».

Адметны спіс гасцей: так, галоўным запрошаным спікерам стаў расійскі прапагандыст Аляксей Самалётаў. Яго прадстаўлялі як журналіста і рэжысёра.

У 1990-я гэты чалавек заслужыў павагу годнымі паводзінамі падчас захопу расійскай бальніцы ў Будзёнаўску — тады ён прапаноўваў абмяняць сябе на закладнікаў.

Але з пачаткам агрэсіўнай імперскай палітыкі Расіі Самалётаў стаў шараговым прапагандыстам, пайшоўшы працаваць на адыёзны вайсковы тэлеканал «Звязда».

У прыватнасці, Самалётаў рабіў сюжэты, у якіх адбельваў баевікоў, якія збілі галандскі «Боінг» над Данбасам. Насуперак яго «высновам» міжнароднае расследаванне выявіла, што насамрэч віна на прарасійскіх баевіках.

Самалётава, дарэчы, не пускаюць нават у Малдову — мінулы раз яго затрымалі ў аэрапорце Кішынёва і адправілі назад у Расію. Туды ён меўся прыляцець па запрашэнні загадкавага «міжнароднага медыяклуба Фармат А3», які ладзіць сустрэчы з такімі асобамі, як, напрыклад, Кісялёў. Гэты ж самы «Фармат А3» запрасіў Самалётава і ў Мінск, дзе ён стаў спікерам мерапрыемства БРСМ.

Ігар Бузоўскі, Вадзім Гігін, кіраўніцтва БРСМ, дэпутаты парламента вакол Самалётава

У Беларусі прадстаўніком гэтага медыяклуба значыцца супрацоўніца газеты «7 дней» і выкладчыца Інстытута журналістыкі БДУ Алена Елавік.

Алена Елавік.

Менавіта яна пазалетась была вядучай падчас сустрэчы з адным з галоўных ідэолагаў канцэпцыі «рускага свету» Мікалаем Старыкавым.

У БРСМ не здолелі патлумачыць, чыёй ідэяй было запрасіць на выступ пра патрыятызм расійскага прапагандыста.

Каментары25

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць