Беларусы сёння кампенсуюць 85% выдаткаў за спажываную электраэнергію. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык у праграме «Галоўны эфір». Паводле яго слоў, ужо ў 2018 годзе насельніцтва будзе разлічвацца за электраэнергію па поўным тарыфе, піша Tut.by.
— Узровень кампенсацыі (насельніцтвам) на электрычную энергію складае 85%, на цеплавую энергію - 18%. Узровень кампенсацыі цаны газу складае толькі 40%, — паведаміў міністр. — Таму мы для сябе паставілі задачу ў гэтым годзе, каб насельніцтва выйшла на 100-працэнтную кампенсацыю затрат на вытворчасць электрычнай энергіі. На жаль, гэта не атрымаецца ў сувязі з прынятымі рашэннямі ўрада і на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Але у 2018 годзе мы забяспечым 100-працэнтную кампенсацыяй насельніцтвам тарыфаў на электрычную энергію.
Уладзімір Патупчык дадаў, што ў планах - выхад на аплату насельніцтвам па поўным тарыфе і спажытай цеплаэнергіі.
- Што датычыцца тарыфу на цеплавую энергію, а гэта самы дарагі рэсурс, мы будзем паслядоўна рухацца да таго, каб выйсці на 100-працэнтную кампенсацыю. Прычым тут рух ідзе ў розных напрамках, — сказаў міністр энергетыкі. — З аднаго боку, ідзе павышэнне тарыфаў для насельніцтва, а з другога боку — за кошт эфектыўнай працы беларускай энергасістэмы і зніжэння коштаў на газ для Рэспублікі Беларусь мы зможам забяспечыць павышэнне ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам, рэзка не павялічваючы кошт самога тарыфу для людзей. Чаму мы зараз актыўна вядзем перамоўны працэс з Расійскай Федэрацыяй аб зніжэнні коштаў на газ для Рэспублікі Беларусь.
Каментары