Здарэнні1111

«Зайшоў мужык, пачаў гнаць на Лукашэнку» — у брэсцкай школе наркаман напаў на вучня

«Днём 20 снежня ў школу N9 увайшлі два наркаманы, выцягнулі з-за парты вучня і пачалі душыць» — такія чуткі ўжо тыдзень ходзяць па Брэсце.

Высветлілася, што інцыдэнт сапраўды адбыўся, праўда, дэталі трохі адрозніваюцца ад «народнай версіі».

20 снежня невядомы насамрэч зайшоў у будынак школы №9. Ён падняўся на чацвёрты паверх і зайшоў у кабінет, дзе васьмікласнікі чакалі настаўніцу матэматыкі.

«Наша Ніва» пагаварыла з пацярпелым хлопцам. Інцыдэнт адбыўся падчас перапынку пасля пятага ўрока.

«Чакаем настаўніка. Тут заходзіць нейкі мужык, і пачынае гнаць на Лукашэнку, казаць пра тое, што яму ўсё надакучыла. Ён ужо сабраўся сыходзіць, як заўважыў на мне шалік брэсцкага футбольнага «Дынама». Падыйшоў і пачынае цягнуць за яго, душачы мяне. І выгаворвае, маўляў, чаму я заўзею за «Дынама», — распавёў васьмікласнік Макар. —

Ён ужо сцягнуў з мяне шалік, і хацеў сыходзіць. Але я вырваў у яго шалік і выбег на калідор. У гэты час прагучаў званок. Настаўніца матэматыкі, якая ішла ў клас, пабачыла гэтага мужыка. Ён пераключыўся на яе, а я сышоў, бо быў у шоку.

Мужчына пачаў мацюкацца на настаўніцу матэматыкі. Пачуўшы крыкі, з суседняга кабінета выйшаў географ. Мужык убачыў, што сабраўся натоўп (бо назіралі і школьнікі) і, відаць, вырашыў сысці. Але настаўнік геаграфіі спыніў яго, узяў за шыю і павёў па лесвіцы. Як раптам, мужык выкруціўся і ўдарыў географа ў жывот. Далей яны сутыкнуліся лбамі, а нас усіх разагналі па кабінетах».

Настаўнікі скруцілі нападніка і выклікалі міліцыю.

«Ахоўніка як штатнай адзінкі ў школах увогуле няма. Можна наняць самім, калі бацькі вучняў будуць плаціць за гэта. Але ў мінулым годзе бацькі вырашылі, што ахоўнік не патрэбны, — распавяла «Нашай Ніве» Алена Арлова, намесніца дырэктара школы №9. — Цяпер ужо разгледзім пытанне аб усталяванні турнікетаў на ўваходзе, але ж гэта таксама не ў адзін дзень робіцца… Інтэрпрэтацыя і значэнне, якое прыдалі гэтай гісторыі, здзіўляе. Так раздулі гэта!».

Таксама Арлова запэўніла, што затрыманы мужчына не вучыўся раней у гэтай школе.

«Па нашай інфармацыі, нападнік быў адзін — 17-гадовы падлетак. Яго затрымалі настаўнікі — фізрук і гісторык — у фае школы, выклікалі міліцыю. Затрыманы паводзіў сябе неадэкватна. У яго кішэні знайшлі пакуначак з невядомым рэчывам, якое адправілі на экспертызу. Ёсць верагоднасць, што гэта наркотык. Таксама, па папярэдняй версіі, хлопец ужыў наркотыкі ў грамадскім месцы, то бок на тэрыторыі школы, — распавёў «Нашай Ніве» Сяргей Дучэнка, афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама. — Акрамя таго, раней у затрыманага ўжо была судзімасць па лініі наркакантролю».

Цяпер падазраваны на волі, пад падпіскай.

Бацькі Макара ў міліцыю не звярталіся, толькі ў аддзел адукацыі. Чаму яны так вырашылі, хлопец не ведае. Сам ён таксама не звяртаўся да міліцыянтаў.

«У мяне такі характар, што хачу ўсім і ўсё дараваць, ды і не мне вырашаць, ісці ці не ісці [у міліцыю]», — сказаў хлопец.

Каментары11

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць