Грамадства1717

Цырульнік Павел Вінаградаў: Не кожны, хто ходзіць з начосам, за Лукашэнку. Але кожны, хто падтрымлівае яго, носіць начос

Рэпартаж фатографа «Нашай Нівы» Сяргея Гудзіліна з з’езда «Белай Русі» нарабіў шмат шуму. У інтэрнэце актыўна абмяркоўвалі прычоскі прадстаўніц уладнай вертыкалі, так званыя начосы. Пра славутую прычоску і яе сацыяльную значнасць мы распыталі ў цырульніка і палітычнага актывіста Паўла Вінаградава.

«Калі я яшчэ вучыўся ў цырульніцкай вучэльні, у нас некаторыя прычоскі называлі па-асабліваму. Напрыклад, калі ў хлопцаў пастрыжана ўсё коратка пад 6 міліметраў і толькі спераду застаецца забаўны чубок, то ў нас гэта называлася «Барысаў». Па нейкай неверагоднай прычыне ўсе мужчыны, якія прыязджалі з Барысава, хадзілі з такім чубам.

Што тычыцца тых самых начосаў, якія горача і імпэтна абмяркоўваюць цяпер, то яны называліся «бухгалтарка з гарвыканкама». Зноўку ж па нейкім супадзенні ў іх ва ўсіх былі аднолькавыя прычоскі.

На самай справе гэтыя прычоскі з’яўляюцца не самі сабой. Яны бяруцца з тваёй галавы. У тваёй галаве такое — і ты робіш гэткі начос. Абмяркоўваюць знешнасць людзей — не вельмі этычная рэч, але мяне ў асаблівай этычнасці ніхто і не папракне, — разважае Павел Вінаградаў. — 

Я вывеў для сябе наступную формулу: не кожны, хто носіць начос, падтрымлівае Лукашэнку, але кожны, хто падтрымлівае яго, носіць начос.

Сама гэтая стрыжка дастаткова складаная. Я абсалютна ўпэўнены, што гэтыя цёткі хадзілі ў цырульню рабіць начосы, самастойна зрабіць яе дастаткова складана. Магчыма, але цяжка. Гэта мода людзей пэўнага узросту, прафесіі і поглядаў. Міліцыянераў, вайскоўцаў і кадэбістаў таксама можна вызначыць па прычосцы і манеры апранацца. Гэтак жа і з гэтымі жанчынамі.

Асабіста я больш рады тым прычоскам, якія больш простыя і натуральныя. Ну максімум, максімум (!), як у той цётачкі [Таццяна Падаляк — «НН»], якая нібыта заваліла на экзамене старшыньку «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч. У яе такі лёгкі эфект мокрых валасоў. Для гэтага ўзросту і гэтага віду заняткаў такая прычоска — агонь!

Таццяна Падаляк. Фота www.journ.bsu.by

Начос у вас не на галаве, а ў галаве, як і крызіс».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open10

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай28

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць