Культура2121

Памерла спявачка Людміла Сенчына

ТАСС

У Санкт-Пецярбургу памерла народная артыстка Расіі Людміла Сенчына. Ёй было 67 гадоў

Сенчына нарадзілася ў снежні 1950 года ва Украіне. Яе бацька вырас у цыганскім табары, бабуля была малдаванкай, а маці вясковай украінскай настаўніцай.

Па словах спявачкі, малдаўская прозвішча яе бацькі Сенчын не скланялася, таму ў дакументах яна была запісана як Людміла Пятроўна Сенчын. Пазней яна ўзяла прозвішча першага мужа Цімошына, а пасля разводу вярнула дзявочае прозвішча, афіцыйна дадаўшы ўжо звыклы да таго часу канчатак. Яе другім мужам, дарэчы, быў унук Анастаса Мікаяна — музыкант і прадзюсар Стас Намін.

Пасля заканчэння вучобы Сенчына адправілася ў Ленінград, дзе паступіла ў музычную вучэльню. Пазней яна працавала ў Тэатры музычнай камедыі, аднак усесаюзная вядомасць да спявачкі прыйшла дзякуючы выступу на тэлебачанні. У 1971 годзе ў праграме «Блакітны агеньчык» яна выканала песню Папялушкі.

У 1980-я гады Сенчына ўдзельнічала ў сумесных праектах са сваім другім мужам Стасам Наміным і Ігарам Тальковым, была неаднаразовым лаўрэатам ўсесаюзнага конкурсу «Песня года».

У 2002 годзе Сенчынай было прысуджана званне народнай артысткі Расіі.

Каментары21

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць