Генеральны дырэктар фінскае кампаніі Nokia Раджыў Суры распавёў пра новы праект кампаніі — бранзалет, які за некалькі месяцаў зможа прадказваць з'яўленне раку, перадае CNBC з Сусветнага эканамічнага форуму, што гэтымі днямі адбываецца ў швейцарскім Давосе.

Суры заявіў, што кампанія вядзе распрацоўку бранзалета, які зможа сканаваць пэўную інфармацыю, такую як утрыманне ў крыві халестэрыну, цукру або малочнае кіслаты. Біямаркеры дазволяць прадказваць анкалогію за некалькі месяцаў, што дазволіць хвораму загадзя прадухіліць цяжкую хваробу.
Nokia лічыць, што інфармацыя, якая бесперапынна атрымліваецца з дапамогай бранзалета, дапаможа запоўніць «пустэчу» паміж наведваннямі дактароў, і такім чынам медыкі будуць атрымліваць бесперапынны доступ да звестак пра пацыента.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары