Кіно1616

Украінцы знялі 30-серыйны ўкраінскамоўны серыял «#Школа» ВІДЭА

Пра яго расказвае берасцейскі сайт prosvit.org.

Украінцы знялі 30-серыйную карціну «#Школа», які распавядае пра адносіны падлеткаў, іх настаўнікаў і бацькоў. Адметнасць серыяла — усе персанажы гавораць на ўкраінскай мове.

У інтэрнэце з'явілася ўжо больш за палову серый. Трэба сказаць, сюжэт не тое каб закручаны, акцёры можа не такія прафесійныя, як у прывычных ужо для нас амерыканскіх і скандынаўскіх серыялах. І ўсё ж аўтары спрабуюць брацца за вельмі няпростыя, важныя праблемы: гвалт у сям'і, падлеткавыя самагубствы, аб'юз (а папросту — цкаванне, здзекі) з боку аднагодкаў. Вядома, гэта ўсё праз праблемы любові, адносін, рэўнасці, узаемадапамогі як у дарослым, так і ў падлеткавым калектывах.

Можа, формай гэты серыял падобны да аналагічнай расійскай прадукцыі, але па сутнасці ўсё ж адрозніваецца. Цяжка ўявіць сабе, каб у расійскім серыяле нехта ў дзяржаўных органах сістэматычна браў хабар ці, напрыклад, каб паказвалі бяздзейнасць паліцыі. У сцэнарыстаў «#Школы» відавочна няма ілюзій адносна рэальнасці, але ёсць спадзяванні.

Не ўсе акцёры аднолькава прафесійныя, праўда, з серыі ў серыю граюць усё лепш, калі не з першай серыі, то з трэцяй у іх ігру пачынаеш верыць. Найбольш прафесійна, па-мойму, выглядаюць дырэктар школы (мудры, спакойны) і галоўная сцерва серыяла, завучыха Дар'я Пятроўна (з якой, як з часам аказваецца, не ўсё так адназначна). Тым больш я была здзіўленая, калі выявіла, што выканаўца ролі галоўнай ліхадзейкі — вельмі мілая актрыса Алена Курта, заснавальніца дабрачыннага фонду, мэта якога — зрабіць ўкраінцаў шчаслівай нацыяй (менавіта так!) праз рэформы ў розных сферах.

Два словы пра саўндтрэк серыяла. Гэта новая песня гурту «Антыцелы», і яна сапраўды проста неймаверная. А кліп на гэтую песню раздзірае душу. У аснову пакладзена гісторыя савецкага акіянолага Станіслава Курылава. Ён марыў паглядзець свет, а саветы не выпускалі яго з краіны. Ужо страціўшы надзею, ён даведаўся пра круізны лайнер, які ідзе з Уладзівастока да экватара і назад без заходу ў парты іншых дзяржаў.

Так у адважнага акіянолага з'явіўся план. 13 снежня 1974 Курылаў скочыў за борт. 100 кіламетраў праплыў за два дні — без сну, ежы і пітва. Выплыў на Філіпінах. Збег! Можна толькі ўявіць, што рабілася ў Маскве, калі пра гэта стала вядома.

«О-о-о, нічога не бойся, у канцы сцэнара хэпі-энд». Гэта настолькі натхнёны прыклад барацьбы за сваю свабоду і годнасць! У кліпе адважнага ўцекача сыграў Алег Лысагор — украінскі гонар, шматразовы чэмпіён свету па плаванні.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць