Грамадства1414

Уводзіцца супэрлібэральны падаходны падатак

Ён будзе аднолькавы для ўсіх катэгорый насельніцтва і складзе 12% ад заробку. Цяпер у Беларусі існуе дыфэрэнцыяваны падатак, мінімальны памер якога складае 9%, а максымальны 30%. Новаўвядзеньне спрыяе багатым і чапляе людзей зь сярэднімі і нізкімі даходамі.

Сёньня дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні законапраект пра адзіную стаўку падаходнага падатку.

У Беларусі ў 2009 годзе зьбіраюцца ўвесьці так званую плоскую шкалу падатку. Ініцыятыва сыходзіць ад кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Гэта азначае, што падаходны падатак будзе аднолькавы для ўсіх катэгорый насельніцтва і складзе 12 % ад заробку. Цяпер жа ў Беларусі існуе дыфэрэнцыяваны падатак, мінімальны памер якога складае 9 %, а максымальны 30 %.

Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, які прадставіў праект закона дэпутатам сказаў, што таксама мяркуецца ўвесьці адзіны памер падатку і для прадпрымальнікаў. Ён будзе складаць 15 %. Паводле спадара Харкаўца, сёлета прадпрымальнікі плацяць у сярэднім 16,3 % ад свайго заробку.

Новаўвядзеньне спрыяе багатым і чапляе людзей зь сярэднімі і нізкімі даходамі
. Людзі з вышэйшымі даходамі ці тыя, хто атрымлівае даходы зь некалькіх крыніцаў, стануць плаціць менш. Урадавыя эканамісты спадзяюцца, што дзякуючы гэтаму больш людзей стане дэкляраваць свае даходы. Таксама гэта зробіць Беларусь выгадным месцам жыцьця для багатых людзей.

У той жа час асобы, чые даходы не перавышаюць сярэдняга заробку, хто жыве з адной зарплаты, стануць плаціць крыху больш.

Прыняцьце новага закону выводзіць Беларусь у шэраг самых прарынкавых краінаў па сыстэме падаходнага падатку.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць