Улада7979

Дэпутат Максім Місько пра пераклад усіх нарматыўных актаў на беларускую мову: Гэта супярэчыць плану аптымізацыі дзяржапарату

Гомельскі юрыст Ігар Случак звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай зрабіць абавязковым выданне ўсіх нарматыўных актаў на дзвюх мовах: як па-руску, так і па-беларуску.

Канстытуцыйны cуд прыводзіць звесткі, паводле якіх толькі 3,1% актаў з 200 тысяч апублікаваных маюць беларускую версію.

Толькі 47 законаў Беларусі прынятыя і апублікаваныя па-беларуску.

Сёння, паводле заканадаўства, акты дзяржаўных органаў Беларусі прымаюцца толькі на адной з дзяржаўных моў. Публікуюцца яны пасля на той мове, на якой былі прынятыя.

Случак звяртае ўвагу, што само па сабе прыняцце нарматыўнага прававога акта на адной мове не дыскрымінуе грамадзян. Але дыскрымінуе адсутнасць перакладу на другую дзяржаўную мову. Гамяльчук прапаноўвае публікаваць усе афіцыйныя дзяржаўныя дакументы адначасова на дзвюх мовах. І пакуль гэта не зроблена, не лічыць акт апублікаваным.

Але з афіцыйнага адказу за подпісам намесніка старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Максіма Місько вынікае, што для дзяржавы гэта неапраўдана вялікія выдаткі.

У лісце гаворыцца, што дубляванне пакета суправаджальных дакументаў да праектаў прывядзе да значнага павелічэння матэрыяльных і часовых затрат на падрыхтоўку, разгляд і прыняцце законапраектаў. Праз гэта давядзецца павялічыць штат дзяржслужачых, што «супярэчыць рабоце, якая праводзіцца ў краіне па аптымізацыі дзяржаўнага апарату».

Акрамя таго, адзначаецца, што спатрэбіцца пераглядаць парадак ажыццяўлення ўсіх нарматворчых працэдур, пачаць іх дубляваць, а таксама ўвесці працэдуру пацвярджэння аўтэнтычнасці тэкстаў праектаў.

Усё гэта «пацягне неабходнасць прыцягнення дадатковых бюджэтных сродкаў», што, паводле ўказа кіраўніка дзяржавы, мусіць быць узгоднена з ім асабіста.

* * *

Максім Місько.

46-гадовы Максім Місько — дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Мінска. Ён застаецца старшынёй праўладнага «Фонда міру» (гэта арганізацыя налічвае 15 тысяч сяброў і спраўна ўладкоўвае іх у якасці назіральнікаў і членаў камісій на выбарах), а таксама лічыцца першым намеснікам старшыні Беларускага саюза кадзетаў і сувораўцаў.

На яго месца ў парламенце меўся быць абраны беларускамоўны гісторык Вадзім Лакіза, але літаральна за некалькі дзён да галасавання «прыярытэты» дзяржавы змяніліся. Місько налічылі 44% галасоў.

Каментары79

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»4

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць