Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Фэерверк у дождж

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра 685-ю гадавіну Ліды.

Ліда пачынае абрастаць помнікамі, прычым уздоўж адной вуліцы, на адным яе баку, канцэнтрацыя атрымліваецца, разнародны раствор, кактэйль, выбачайце, Молатава накшталт.

Вось-вось пачнецца афіцыйнае сьвята, парад, а каля замка яшчэ вішчыць балгарка, рэжуць плітку, робяць тратуар. Лідзкая Алеся па-расейску сьпявае ў мікрафон пра “маму тваю і маю — Беларусію”. Публіка зь цікаўнасьцю зазірае на замкавы падворак: пакуль што пуста. У “горадзе майстроў” раскладаюць вырабы, абмяркоўваюць — хто паехаў у Пінск, хто ў Салігорск, здаецца, а хто сюды. Можа іншым якраз пашанцавала болей, бо тут пахне дажджом.

Праз дарогу мінакі крыху ажыятажна імкнуцца сфатаграфавацца з новым помнікам — “савецкім камандзіровачным”, жанчынкі сядаюць нават на яго бронзавы чамадан, мужчынка-то відавочна інтэлігентны, пад капялюшам, людзям усё роўна якія ставяць помнікі, усьведамляю сабе.

Камандзіровачны апынуўся справа ад Фарнага касьцёлу, зьлева паклалі валун вагою дваццаць тонаў, сапраўды ўражвае. Знойдзены ў суседнім Воранаўскім раёне. Рычард Груша, самадзейны скульптар, аздобіў яго гербам магдэбургзкім, тэкстам, напісаў, што гэта яго падарунак жыхарам.

Ля касьцельнай сьцяны два крыжы, бабулька моліцца. Заўважаю, што яна потым абыходзіць сьметніцы вакол статуі Скарыны, зазірае мімаходзь. Раблю некалькі кадраў помніка, іду далей, але выпадкова аброчваюся. Нечаканая, дзіўная і даволі чульлівая сцэна: бабулька становіцца насупраць Скарыны і жагнаецца на яго, па-сапраўднаму, як мае быць, ня хуценька…

А далей, а далей гарыць вечны агонь мясцовы перад помнікам-ня помнікам, не абэліскам, ня статуяй. Стылізаваны сьцяг гэта хіба, зрэшты існуе вельмі даўно. А за ім новыя стрэлы ў небе з трыма птушкамі (буслы, журавы?), помнік “інтэрнацыяналістам”.

Перад загарадкай міліцыянт просіць зазірнуць у твой заплечнік, “бясьпека перш за ўсё”, тлумачыць. А тут пачынаецца: то кароль пройдзе, то якіясьці гайдамакі, то звонку вельмі задаволены ўласнымі падвойнымі лампасамі міліцэйскі генэрал, то манумэнтальны царкоўнік у вялікім чорным капялюшы накшталт цыліндра без берагоў.

Ленін лідзкі адсунуты з пляца ўбок за загарадку, перад якой машына “разьмініраваньня”. Зроблены зь нічога Ленін. Калі яго зьнялі з пастамэнту, якога больш няма зусім, тандэтны сэрыйны і вельмі даўно зроблены на ўсесаюзным канвэеры помнічак рассыпаўся ў руках. Сёньня ён бадзёра-вальяжны ў расшпіленым пінжаку, з пальцечкам на плячы.

Калі я павярнуўся назад, у бок замку, сам сабе зьдзівіўся, што раней не заўважаў: зьмяніўся архітэктурны краявід — пасярод замкавай сьцяны вырасла праваслаўная цыбуліна царквы каля рынку, што ад замку за паўкілямэтра прыблізна. Праўда, калі ідзеш наперад — да замка, цыбуліна зьнікае.

Пачаўся дождж, пстрыкнуў салют. Дождж набіраў моцы. Людзі разьбягаліся са сьвята. Калі ў горадзе было цёмна, дажджавое неба хвілінаў дзесяць спрабаваў палепшыць грунтоўны фэерверк, а дождж не спыняўся.

Каментары

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць