Здарэнні99

Двухпавярховы цягнік Мінск — Вільня з-за паломкі дзве гадзіны прастаяў у Ждановічах без ацяплення 

Фота: неафіцыйная група БЧ у Укантакце

Двухпавярховы цягнік Мінск — Вільня Літоўскай чыгункі сёння зламаўся неўзабаве пасля выезду з Мінска. Пра гэта TUT.BY распавяла пасажырка цягніка.

— Сёння селі ў прыгожы двухпавярховы цягнік, у 10.35 ён адправіўся з Мінска. Хвілін праз 15 цягнік стаў прытармажваць, потым зусім спыніўся. Прайшла правадніца і паведаміла, што цягнік зламаўся, абодва паверхі абясточаныя.

Суразмоўніца распавядае, што на месцы цягнік прастаяў дзве гадзіны.

— Нам патлумачылі, што няма электрычнасці — дзверы заблакаваныя, засталіся адкрытымі толькі тыя, што ў першым вагоне. Усе аб'явы правадніца і машыніст рабілі не па гучнай сувязі, бо яна таксама не працавала. За дзве гадзіны без ацяплення паспелі падмерзнуць — цягнік хутка астыў, на вуліцы немаленькі мінус.

Потым па пасажыраў прыехала іншая электрычка.

— Па-мойму, гэта быў «Штадлер». На ім і даехалі да Вільні. Пасажыраў было да ста чалавек, прыкладна трыццаць з іх спяшаліся на самалёт. Літоўцы малайцы — у Вільні хутка прапусцілі праз пашпартны кантроль ўсіх, каму трэба было ляцець і на аўтобусе павезлі ў аэрапорт.

Па словах пасажыркі, яны прыехалі ў Вільню прыкладна ў 14 гадзін, замест 12.30 па раскладзе.

Паводле інфармацыі неафіцыйнай групы БЧ ва «Укантакце», цягнік не змог працягнуць рух так як з-за няспраўнасці кантактнай сеткі зламаўся адзіны токапрыёмнік.

Са Ждановічаў электрацягнік прыцягнулі цеплавозам ў Маладзечна для ліквідацыі паломкі.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку40

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі5

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць